Политика

Усаў: «Нашыя шаноўныя грамадзяне ўсцяж гуляюцца ў выбары прэзідэнта»

Палітолаг — пра тое, чаму гучныя прэзідэнцкія праекты не будуць мець ніякага сэнсу і ментальную пастку.

— Гляджу, чытаю, што нашыя шаноўныя грамадзяне ўсцяж гуляюцца ў выбары прэзідэнта, — піша Павел Усаў. — Усцяж шукаюць годнага кандыдата на гэтую пасаду, праводзяць апытанні, вымераюць падтрымку і ступень даверу, спрачаюцца адносна таго, хто лепшы.

Павел Усаў

Нават у рэйтынгавае галасаванне уключаюць Лукашэнку, як быццам выбары будуць фактарам яго скідання, як быццам бы не было 2020 году. Ды на Пазьняка глядзяць менавіта з пазіцыі яго магчымага ўдзелу ў такой кампаніі. А глядзець трэба шырэй.

Шаноўная грамада чамусьці нават не дапускае такога важнага аспекту, што аніякіх выбараў прэзідэнта Беларусі проста можа не быць, бо не будзе такой пасады пасля перамен у Беларусі. Прынамсі ў такім фармаце, або і ўвогуле.

Мы зацыкленыя на прэзідэнтуры, нібы гэта панацэя ад усіх праблем, адзіная дарога да лепшага і нават не шукаем іншых механізмаў і дарог. А такое бачанне — гэта пэўная ментальная пастка, якую варта абмінаць. Навошта вам прэзідэнт?

Кіраваць краінай будзе парламент і ў такім аспекце сённяшнія амбіцыйныя, гучныя прэзідэнцкія праекты не будуць мець ніякага сэнсу, а ключавым параметрам будзе ідэя-праграма і людзі, якія аб’яднаюцца вакол яе.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.5(37)