«У абед плачуць, а вечарам скачуць». Радуніца «па-старынушке»
5 архіўных здымкаў, як у Беларусі у гэты дзень памінаюць продкаў.
У аўторак беларусы святкуюць Радуніцу. У кожным сезоне напрацягу года ёсць такі дзень, а ўвесну ён прымеркаваны да Вялікадня. Могілкі наведвалі не абавязкова на Радуніцу. Але гэты дзень – найбольш пашыраны для наведвання. Раней казалі: «З раніцы працуюць, у абед плачуць, а вечарам скачуць».
Большасць навукоўцаў сыходзяцца на тым, што слова «Радуніца» паходзіць ад слова «рада», «радзіцца». У гэты дзень беларусы звярталіся да продкаў з просьбай спрыяць новаму ўраджаю. І нягледзячы на тое, што сёння свята цесна звязанае з хрысціянствам, яно мае яшчэ паганскія карані.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное