Коктейль

«Трывай ледзь, але дыхай назло ім» — J:МОРС выдалі новую песню

У дзень народзінаў свайго лідэра Уладзіміра Пугача гурт J:МОРС прэзентуе новы сінгл «Зброя», у якім апавядае пра перажытае, пра тое, што дапамагае, пра надзею.

– Чым далей ад дома, тым больш яго не хапае, тым вастрэй адчуваеш сябе яго часткай. Шукаеш сябе ў свеце, знаходзіш цэлы свет у сабе... «Зброя» – гэта песня-напамін, — пракаментаваў новую песню Уладзімір Пугач у Instagram гурта.

Як бы ні было цяжка, якія б перашкоды ні сустракаліся на шляху, якім бы змрочным часам ні здавалася жыццё — трымайся, усміхайся, ідзі наперад разам з такімі ж, як ты. Спрабуй змяняць сябе, пакрысе мяняючы свет вакол. Гэта і ёсць наша зброя…

Уладзімір Пугач

Вакалісту J:МОРС сёння споўнілася 48 гадоў. За апошні год да яго паспяховай музычнай кар’еры дадалося выдавецтва беларускамоўных аўдыякніг Litaralna. Нядаўна таксама стала вядома пра яго ўдзел у праекце «Купалаўцаў» паводле «Зэкамерона» Максіма Знака. Паслухаць новую песню можна на ўсіх буйных музычных пляцоўках.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(10)