Мілінкевічу сабралі сродкі для рэабілітацыі ўсяго за некалькі дзён

Кандыдату ў прэзідэнты на выбрах-2006 Аляксандру Мілінкевічу, які восенню перанёс аперацыю, ужо сабралі неабходныя сродкі для рэабілітацыі — каля $33 тысяч. Пра гэта паведаміла жонка палітыка і грамадскага дзеяча Іна Кулей.

– Патрэбная сума сабраная! Дарагія сябры! Па маіх падліках сума збору дасягнутая. На сайце, дзе адбываецца збор, паказчык 82%, але ахвяраванні прыходзілі і на пададзеную спасылку PayPal, на нумар рахунку ў еўра і, па просьбах ахвярадаўцаў, прыватна праз blik. Пасля пералічэння агульнай сумы ў злотыя, выйшла 100% патрэбнай сумы.

Нашая сям’я неверагодна ўдзячная кожнаму хто дапамог фінансава, хто ставіў спасылку ў сябе ў сацсетках, хто напісаў цёплыя словы падтрымкі.

Шчыра дзякуем тым СМІ, якія пашырылі інфармацыю. Я абавязкова буду даваць апдэйты па тым, як вашая дапамога спрыяе вяртанню Аляксандра да здароўя. Збор на zrzutka.pl будзе закрыты 31 траўня, – напісала Іна Кулей.

Пра збор было аб'яўлена 26 мая. Толькі за першыя суткі беларусы ахвяравалі звыш $20 тысяч.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(2)