Фотафакт. У Варшаве адбылося сімвалічнае адкрыццё мурала, прысвечанага беларускім палітвязням
На працы намаляваныя Алесь Бяляцкі, Марыя Калеснікава, Анджэй Пачобут і Марфа Рабкова.
Побач — цытаты з іх выказваннямі. Гэта папраўленая версія папярэдняга мурала, прысвечанага Алесю Бяляцкаму, на якім было напісана, што праваабаронца ўжо на свабодзе.
Праца ўзнікла па ініцыятыве праваабарончай арганізацыі Amnesty International Polska, піша Беларуская служба Польскага радыё.
— Вайна ва Украіне і гуманітарны крызіс у Сектары Газа адцягваюць увагу ад таго, што адбываецца ў Беларусі. А там, верагодна, у ліпені наступнага году пройдуць прэзідэнцкія выбары. Мы яшчэ дакладна не ведаем, калі яны пройдуць, але ўжо ведаем іх вынік.
Падобным чынам як пасля 2020 году, тысячы ўцекачоў з Беларусі будуць шукаць прыстанішча ў Польшчы. Мы такім чынам хочам сказаць, што Польшча падтрымлівае герояў Беларусі, — кажа дырэктарка арганізацыі Ганна Блашчак-Банасяк.
Мурал знаходзіцца на кальцавой развязцы імя Стэфана Шчэпаньскага «Зютка» ў раёне Воля.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное