Дукорскі маёнтак адмяніў «Купалле»

Прычыны невядомыя. Нядаўна музейны комплекс трапіў у скандал.

Пра адмену тэматычнага выходнага «Купалле», запланаванага на 28 чэрвеня, Дукорскі маёнтак паведаміў у сацсетках. Прычыны адмены свята музей не тлумачыць.

Нагадаем, напрыканцы траўня у сацсетках з’явіліся відэа жывёл, якія ўтрымліваліся ў Дукорскім маёнтку. Наведвальнікі былі абураныя іх станам і параўналі ўмовы ўтрымання з канцлагерам.

Пасля гэтага ў Дукорскі маёнтак прыехалі з праверкай прадстаўнікі пракуратуры, ветстанцыі, камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і іншых дзяржаўных структур.

Як паведаміў маёнтак, па выніках праверкі выяўленыя адміністратыўныя парушэнні, не звязаныя з утрыманнем і доглядам за жывёламі. Метады лячэння жывёлаў ветэрынараў маёнтка былі прызнаныя задавальняючымі.

Дукорскі маёнтак закрыў каментары ў Інстаграме, патлумачыўшы гэта хваляй агрэсіі. Музей дадаў, што яму няма чаго хаваць: «Нам не далі часу не тое, што адказаць на гэтае відэа, але нават разабрацца, што адбываецца».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1(3)