«Алесь Бяляцкі на свабодзе». Пра што кнiга

Выйшла кніга «Алесь Бяляцкі на свабодзе», прысвечаная беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, які сёлета атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру (але на ўручэнні прэміі ён прысутнічаць не зможа, бо ўжо больш за год ён утрымліваецца за кратамі).

Фота з Facebook каардынатаркi праекта Таццяны Нядбай

У кнізе раскрываецца пра зараджэнне і станаўленне грамадзянскага актывізму ў Беларусі, асобу Алеся Бяляцкага як аднаго з найбольш яркіх яго прадстаўнікоў. Таксама яна адкрывае чытачу Беларусь, што працягвае змаганне за праўду, правы чалавека, за сваю культуру і незалежнасць.

У выданні выкарыстаныя ўспаміны Бяляцкага, апублікаваныя ў розных яго кнігах, публікацыі ў перыёдыцы, выступы на канферэнцыях, у судах, напісанае ў лістах на свабоду, у шматлікіх інтэрв’ю беларускім і замежным СМІ, а таксама выказванні паплечнікаў Алеся.

Вольга Мжэльская i Таццяна Нядбай. Фота з Facebook Вольгі

Беларусы замежжа ўжо пачалі набываць кнігу. Паведамляецца, што сродкі, выручаныя ад продажаў, пасля пакрыцця выдаткаў на падрыхтоўку і выданне кнігі будуць накіраваныя на дапамогу рэпрэсаваным дзеячам культуры.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(12)