Журналісты «Салідарнасці» ўзялі адразу тры ўзнагароды на конкурсе «Вольнае слова»
Сёння былі названыя імёны пераможцаў галоўнага конкурсу для беларускіх незалежных медыйшчыкаў «Вольнае слова».
Узнагароды творчага конкурсу атрымалі і нашы калегі.
У намінацыі «Аналітычныя жанры» першае месца заняў Міхась Пахольчык «Салідарнасць» з тэкстам «Беларусь пыталась позиционировать себя «космической державой», но сильно отстала от Литвы. Как так получилось?».
За лепшую публікацыю ў намінацыі «Інфармацыйныя жанры» першае месца журы прысудзіла Кацярыне Кулаковай з тэкстам «Ася Булыбенко: В камеру пришел «Цербер». Он сказал: «Анастасия не исправилась. Анастасия – предатель родины». Варта дадаць, што гэты тэкст выходзіў у нашай рубрыцы Жанчыны на некалькіх мовах, а ягоная гераіня, былая палітзняволеная і фігурантка «студэнцкай справы» Ася Булыбенка нядаўна дэбютавала ў нашым TikTok.
Акрамя таго, у намінацыі «Мастацка-публіцыстычныя жанры» 3-е месца заняла наша пазаштатная журналістка Аксана Ленька, якая распавяла пра свой досвед супраціву, пераследу ўладаў і вымушанай эміграцыі — Жыхарка Баранавічаў Аксана Ленька, якая ўцякла з Беларусі, спецыяльна для «Салiдарнасцi» піша пра кашмары, перажытыя яе сям'ёй у родным горадзе за апошнія месяцы.
Цалкам вынікі конкурсу можна ўбачыць тут.
Нагадаем, «Вольнае слова» — гэта шматгадовы творчы конкурс, мэтай якога з’яўляецца ўдасканаленне прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў СМІ і заахвочванне таленавітых журналістаў. Сёлета, як і летась, ён ладзіўся пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў, журы «Вольнага слова-2024» разглядала і ацэньвала больш як 140 журналісцкіх работ.
Читайте еще
Избранное