Выйшаў на свабоду саўладальнік «Гіпа» Васіль Варфаламееў
Нашай Ніве стала вядома пра вызваленне бізнэсмена Васіля Варфаламеева, саўладальніка «Гіпа», «Белмаркета», «Эліз» і іншых кампаній.
Умовы, на якіх бізнэсмен апынуўся на свабодзе, пакуль не называюцца.
Варфаламеева арыштавалі ў лютым 2024 года. Ён правёў у СІЗА каля трох месяцаў.
Сур'ёзныя праблемы ў «Гіпа» ўзніклі ў 2023 годзе, калі Аляксандр Лукашэнка абураўся стотысячным заробкам топ-менеджара гэтай сеткі.
Па словах кіраўніка Дзяржкантролю Васіля Герасімава, генеральны дырэктар «Гіпа», які знаходзіцца за мяжой, — у сярэднім зарабляў 258 тысяч рублёў на месяц. Гэта каля $100 тысяч.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное