У Чарнігаве з’явілася вуліца ў гонар Кастуся Каліноўскага

Ініцыятарам выступіў дабрачынны фонд «Вільна Білорусь».

Ілюстрацыйны здымак, фота 34travel.me

— Прыемна, што дзякуючы нашым зваротам ва Украіне з'яўляецца ўсё больш вуліц у гонар беларускіх герояў, тых, хто прысвяціў сваё жыццё барацьбе супраць Расійскай імперыі, — адзначыў у інтэрв’ю «Салідарнасці» кіраўнік арганізацыі Аляксей Францкевіч.

Ён выказаў вялікую падзяку ўсім тым, хто падтрымаў дадзеную ініцыятыву.

— У студзені мы ў Чарнігаве адкрылі выставу «З Україною в серці» прысвечаную беларускім добраахвотнікам. На адкрыцці адбылася сустрэча з кіраўніком дэпартамента культуры, абмеркавалі магчымасць перайменавання вуліц у Чарнігаве ў гонар беларускіх герояў.

На здымку ў цэнтры начальнік упраўлення культуры і турызму Чарнігаўскай мясцовай рады Аляксандр Шаўчук, справа ад яго кіраўнік фонда «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч

 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(9)