Кушнеров: «Россия — как бульдог, она не отпускает»
Что обсуждали во второй день форума «Новая Беларусь 2024» в Вильнюсе.
Видеотрансляция здесь.
Ціханоўская: «Не даць рэжыму перагарнуць старонку, не даць яму замарозіць сітуацыю, пакуль людзі ў турмах, а краіна паняволеная»
Святалана Ціханоўская выступіла з заключным словам перад прысутнымі.
Яна падзялілася прыватнай гісторыяй, якая адбылася падчас канферэнцыі:
— Ведаеце, сябры, учора на канферэнцыі да мяне падышла актывістка і падзялілася назіраннем. Вельмі, як мне падалося, цікавым назіраннем. Яна сказала, што год таму мела шмат прэзэнзій да, як яна сказала, беларускіх дзеячоў: да Ціханоўскай, Латушкі, Вячоркі… І ўвесь час абуралася, што мы робім ці замала, ці не тое, ці не так. І настолькі яе гэта раздражняла, што яна сама вырашыла запусціць сваю ініцыятыву – і паказаць, як трэба. Вось як бывае.
І ведаеце, якім быў вынік?..
Першы месяц яна лётала на крылах, на другі атрымалася злезці з антыдэпрэсантаў, на трэці – яна чакала ўдзячнасці ад усіх, каму дапамагала, а вось на чацвёрты… на чацвёрты месяц – ужо да яе пачалі прылятаць прэтэнзіі, што яна робіць ці замала, ці не тое, ці не так. І тут яна зразумела...
Я думаю, кожны і кожная з вас праходзілі праз гэта, але гэта не спыніла вас. Не забіла ваш энтузіязм. Вы працягваеце сваю працу, нягледзячы на крыўды, на крытыку, на ўсе выпрабаванні.
Таму, як учора сказала Анжаліка Мельнікава, давайце часцей задаваць сабе пытанне «што я магу зрабіць для Беларусі?», а не «што Ціханоўская ці нехта іншы можа зрабіць для мяне?». І дзякуй за тое, што вы робіце.
Нацыянальная лідэрка таксама падсумавала галоўныя вынікі гэтых двух дзён:
— Першае. Мы прэзентавалі новы склад Кабінету. У бліжэйшыя тыдні новыя прадстаўнікі павінны будуць прайсці працэдуру ўзгаднення ў Каардынацыйнай радзе, перад тым, каб паўнацэнна заступіць на свае пасады. Але я радая, што далучаюцца новыя людзі, і спадзяюся, што гэта дасць кабінету новае дыханне.
Другое. Мы прынялі пратакол узаемадзеяння унутры дэмакратычных сілаў. Гэты дакумент – асноватворны. Гэта правілы, па якіх мы будуем не толькі нашую супрацу, але і давер унутры дэмакратычных сілаў. Мы зафіксавалі ролі і абавязкі кожнага інстытуту дэмакратычных сілаў.
Трэцяе. Мы прынялі «Платформу 2025». Гэта агульная рамка для нашай працы. Гэтую платформу падтрымалі як палітычныя структуры, так і грамадскія ініцыятывы. Платформа адкрытая для падпісання, далучайцеся. Цяпер трэба напоўніць гэтую платформу практычнай дзейнасцю. Я чакаю, што кожны возьме на сябе кавалак працы. Бо працы сапраўды шмат, і кожнаму знойдзецца месца.
Мы акрэслілі прыярытэты на 2025-ты. У першую чаргу – гэта вызваленне і дапамога палітвязням. Абарона інтарэсаў Беларусі і беларусаў. Інстытуцыялізацыя дэмакратычных сілаў. Еўрапейскі выбар. Дапамога медыям, грамадзянскай супольнасці і беларусам унутры краіны. Прыцягненне рэжыму да адказнасці.
Не даць рэжыму перагарнуць старонку, не даць яму замарозіць сітуацыю, пакуль людзі ў турмах, а краіна паняволеная. Лукашэнкаўскія выбары не будуць ні законныя, ні справядлівыя. І мы будзем дабівацца іх непрызнання. Мы выпрацуем супольную стратэгію, штó рабіць у дзень «безвыбараў», да і пасля яго.
Чацвёртае. Мы прэзентавалі Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі рэпрэсаваным. Гэта практычны вынік вялікай супольнай працы многіх ініцыятываў, і прыклад салідарнасці замежных дзяржаваў.
Пятае. Па выніках канферэнцыі і нашых з вамі дыскусіяў, былі распрацаваны праекты дэкларацыяў. Аб падтрымцы палітвязняў. Аб падтрымцы незалежных медыяў. Прынятыя дэкларацыі «Аб прыярытэтах замежнай палітыкі», «Аб аднаўленні справядлівасці», і «Аб выбарах 2025». Ужо сёння яны з’явяцца на сайце. Гэтыя дэкларацыі адкрытыя для падпісання як удзельнікамі канферэнцыі, так і партнёрскімі арганізацыямі.
Сваё выступленне Святлана Ціханоўская завяршыла падзякай усім:
— Дэмакратычная Беларусь – гэта перадусім людзі, беларусы і беларускі, гэта – вы. І для мяне асабіста ваш давер – гэта найбольшая каштоўнасць і матывацыя.
Я хачу падзякаваць кожнаму з вас за плённую працу сёння. Дзякуй усім удзельнікам – за тое, што спрабавалі пачуць адно аднаго. Дзякуй, што мы разам крочым праз нашыя выпрабаванні. Зрэшты, іншага варыянту ў нас і няма.
Я разумею вашыя болі і сумневы. Ведаю, як бывае страшна ўзяць адказнасць. Як перажываеш за ўсіх, хто табе даверыўся. Але калі ўжо ўзяўся – то рабі. Адолее шлях той, хто ідзе. А мы адолеем наш шлях, калі будзем ісці разам!
Жыве Беларусь!
Андрей Кушнеров: «Когда люди здесь, в тылу, устают, мы там на фронте умираем. Это вообще не прикольно»
Беларусский доброволец Андрей Кушнеров призвал беларусов не ждать, когда Россия потерпит поражение, чтобы начать изменения в своей стране.
— Россия — как бульдог, она не отпускает. На примере Украины мы можем видеть, как Россия не отпускает бывшие республики, — отметил Кушнеров. — Беларусь — это страна, в которой мы практически проиграли. У меня очень простой способ это определить. Я могу поехать в Херсон, за который я воевал, я могу поехать в Киев. Но я не могу поехать в Брест, не могу поехать в свой родной Гомель.
Это поражение. Вся территория Беларуси находится под контролем не только Лукашенко, но и фактически под контролем Российской Федерации. Они с территории моей страны осуществили агрессию в Буче и Ирпене. Войска зашли через мою родную область. Это все очень печально и стыдно для меня. И на данный момент единственное, чем я могу повлиять на эту ситуацию, это поехать и помочь Украине. Не потому, что я сильно люблю Украину, а потому что они борются против моего врага.
Только так, по мнению бойца, можно получить в итоге возможный шанс на дальнейшее освобождение Беларуси.
— Потому что даже победа Украины — это еще для Беларуси будет только начало пути для каких-то демократических изменений, чтобы, возможно, в будущем вернуться в страну.
По его словам, беларусы не могут ждать, когда произойдет коллапс Российской Федерации, чтобы воспользоваться своим шансом на освобождение.
— Это как сидеть на берегу реки и ждать, когда возле тебя проплывет труп твоего врага. Возникает вопрос: почему я сижу, пялюсь в эту реку, когда я могу что-то делать, чтобы этот труп врага проплыл быстрее?
Кушнеров отметил, что только несколько сотен беларусов сегодня воюют в различных подразделениях Украины.
— Эти люди берут на себя ответственность и не ждут, когда проплывет какое-то вражеское тело, а пытаются ускорить этот процесс. Для того, чтобы не наши дети и внуки смогли вернуться в Беларусь, а чтобы мы сами смогли вернуться в Беларусь. Вот говорят «наша страна оккупирована». Так почему ты тогда не воюешь за свою страну?
Он рассказал, что бойцы на позициях вынуждены быть круглосуточно 24/7 и высказал такое же пожелание в отношении политического и экономического фронта.
— Когда люди здесь, в тылу, устают, мы там на фронте умираем. Это вообще не прикольно.
Свое выступление он завершил двумя основными тезисами:
— Первый: Россия Беларусь никогда по доброй воле не отпустит. Второй: пожалуйста, помогайте Украине, потому что они борются не только за свою свободу, это борьба за наш с вами шанс.
Алана Гебремариам: «Сейчас открылось окно возможностей для освобождения политзаключенных»
Бывшая политзаключенная, член Координационного совета Алана Гебремариам считает, что «сейчас открылось окно возможностей [для освобождения политзаключенных], которым надо воспользоваться».
— Мы видим последние прецеденты, которые происходят в мире. Я имею в виде обмены между Россией и Украиной, обмен между США и Россией, 19 политзаключенных, которые вышли из тюрем в Беларуси. Эти процессы не заканчиваются, — цитирует спикерку Позірк.
По словам активистки, «сейчас в разные колонии приходят сотрудники различных структур, вызывают людей насчет написаний помилований, признания вины, записи интервью, с просьбами выехать вместе с семьей и не возвращаться в Беларусь».
По информации от родственников известно, что большинство политзаключенных принимают эти предложения, утверждает она: «И сейчас готовятся новые освобождения».
При этом Гебремариам назвала «разочаровывающими» высказывания о том, что «с диктатурой не может быть переговоров, что люди сделали свой выбор, что нельзя признавать вину и они должны стойко выдержать этот путь».
— Но даже с террористами ведут переговоры, чтобы доставать людей из плена, — подчеркнула она.
На конференции «Новая Беларусь» презентовали Международный фонд гуманитарной помощи
Глава «Байсола» Андрей Стрижак назвал две приоритетные группы, с которыми будет работать фонд — это бывшие политзаключенные, находящиеся в Беларуси, и семьи нынешних заключенных, сообщает Наша Ніва.
Также, считает Стрижак, можно будет уделять внимание и пострадавшим от репрессий, которые не были признаны политзаключенными.
Фонд будет работать с белорусскими списками политзаключенных от организаций «Весна» и Dissidentby, а также с белорусами, находящимися в российских тюрьмах — в этом случае следить будут по списку политзаключенных от российской организации «Мемориал».
Сейчас в фонде есть денежные взносы от правительств Норвегии и Швеции, ожидаются взносы от еще трех стран.
Руководят фондом организации-участницы, связанные со сферой гуманитарной помощи. Это служба скорой гуманитарной помощи, в которую входят организации «Страна для жизни», Dissidentby, «Байсол» и «Байхэлп», а также еще четыре организации, о которых станет известно позже.
Стрижак обещает публичную отчетность по денежным запросам со стороны организаций, но при этом подчеркивает, что важно учитывать и вопрос безопасности тех, кто получает помощь.
Офис Светланы Тихановской будет продвигать фонд на международной арене и помогать со сбором денег, но не будет принимать участие в управлении фондом.
Каго ўзнагародзілі Медалём Няскораных
Аб’яднаны Пераходны Кабінет узнагародзіў Медалём Няскораных (Ларысы Геніюш) 13 асоб за значныя заслугі перад беларускім народам у барацьбе за правы чалавека і дэмакратычныя свабоды, паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай, якая і падпісала адпаведную пастанову.
Узнагарода прысуджана:
- Леаніду Судаленку, праваабаронцу, грамадскаму актывісту;
- Аляксандру Кабанаву, блогеру, грамадскаму актывісту;
- Сяргею Пятрухіну, блогеру, грамадскаму актывісту;
- Алесі Буневіч, грамадскай актывістцы;
- Наталлі Хершэ, грамадска-палітычнай актывістцы;
- Валерыі Чарнаморцавай, грамадскай дзяячцы, даследчыцы, экскурсаводцы;
- Алане Гебрэмарыям, актывістцы «Моладзевага Блоку»;
- Змітру Фурманаву, сябру ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.
Імёны яшчэ 5 узнагароджаных не называюцца з прычын бяспекі.
Что мешает освобождению беларусов из плена?
По словам Игоря Кизима, вопрос освобождения пленных бойцов полка Калиновского Яна Дюрбейко и Сергея Дегтева не забыт, сообщает Зеркало.
— Этот вопрос находится в контексте обмена пленными и обсуждается в разных форматах, — сообщил дипломат. — Этот вопрос есть, мы о нем знаем и применяем все способы, которые сейчас возможны для его решения. Единого формата решения таких вопросов нет, каждый из них индивидуальный. Как мы говорили вчера, некоторые обмены происходят на таком уровне спецслужб, что даже ближайшее партнеры не знают, что происходит
По словам Игоря Кизима, в обмене беларусов не заинтересовано беларусское государство, которое не проявляет интереса к их обмену:
— Взять, например, российских пленных, которых захватили украинские военные — их есть на кого менять. Лукашенко не обращается за обменом, обращается Путин. Как это проходит и где — про это вам никто не скажет. Но я скажу так: этот вопрос находится в контексте общего обмена.
Сколько беларусов погибло в боях в Украине за 10 лет
Начиная с 2015 года, в «миссиях, задачах, боевых операциях по защите независимости Украины» погибло более 60 белорусских добровольцев, сообщил Вадим Кабанчук.
По утверждению Андрея Кушнерова, «1300 примерно [белорусов] уже демобилизовались за период с 2014 года (данные на начало года)», отмечает Позірк.
— И примерно 350 человек в начале года у нас служило в разных подразделениях на территории Украины в ВСУ. Это примерные немножко цифры, но дают общее представление, — рассказал Кушнерев.
Кизим: «Сложно себе представить, что в Европе без демократической Беларуси может быть безопасный регион»
Второй день Конференции стартовал с панели, посвященной проблемам беларусских добровольцев и ветеранов войны в Украие. В дискуссии участвуют посол по особым поручениям МИД Украины по Беларуси Игорь Кизим, действующий доброволец Андрей Кушнеров, бывштй доброволец батальона «Волат» полка Калиновского Александр Клачко и бывший замкомандира полка Калиновского Вадим Кобанчук, назначенный накануне представителем по национальной безопасности и обороне.
Игорь Кизим поблагодарил беларусских добровольцев, воюющих на стороне Украины. Он подчеркнул, что будущее Беларуси напрямую зависит от победы украинцев, от того, какой будет эта победа.
Дипломат отметил, что участие беларусов в войне в рядах ВСУ смогло изменить отношение к беларусскому обществу среди украинцев. Нужно помнимать, что беларусы расколоты в плане поддержки Украины, напомнил Кизим.
Говоря о будущем нашей страны, он констатировал:
— Сложно себе представить, что в Европе без демократической Беларуси может быть безопасный регион.
Ціханоўская: «Я радая, што Украіна адрознівае рэжым і беларускі народ»
Другі дзень Канферэнцыі пачаўся з вітальнага слова Святланы Ціханоўскай:
— Ведаю, што нас глядзіць і шмат людзей з Беларусі. Учора вечарам мне напісала адна з глядачак з невялікага мястэчка, і папрасіла перадаць удзельнікам канферэнцыі наступныя словы: «Я гляджу на вас усіх з болем і радасцю. Вы, мае мілыя і дарагія, наша надзея, надзея тых, хто працягвае барацьбу ўнутры краіны. Вы даяце надзею, што ўсё недарэмна. Але прашу вас: пераставайце ныць і скардзіцца. Гэтым бурчаннем, вы дэматывуеце і сябе, і ўсіх нас, хто ўнутры краіны. Мы не здаліся і не змірыліся, не трэба казаць, што ў Беларусі нічога не робіцца. Мы робім больш чым, вы можаце сабе ўявіць. У нас тут няма голасу. Будзьце нашым голасам».
Такая вось зваротная сувязь. І я думаю, што гэтая жанчына мае рацыю. Мы не маем права падвесці ўсіх тых, хто на нас разлічвае.
Мы не маем права сказаць, што ўсё, у нас не атрымалася, разыходзімся. Бо гэта не толькі адкіне нас назад па шляху да пераменаў. Гэта і перакрэсліць усю тую вялікую справу, якая была зроблена, вялікім коштам і высілкамі.
Мы таксама не маем права падвесці і ўсіх тых, хто ў турмах. Мы павінны змагацца за іх вызваленне кожны дзень.
Палітвязні — гэта наш агульны боль. Маё сэрца разрываецца, калі слухаю іх гісторыі. Мне хочацца абняць кожнага: сыноў праваабаронцы Паліны Шарэнды-Панасюк, якую мусілі вызваліць, але катуюць.
Дзетак актывісткі Антаніны Канавалавай, якая знаходзіцца за кратамі разам з мужам. Маму праваабаронцы Насты Лойкі, у якой нікога няма апроч дачкі.
Тэма палітвязняў гучыць на кожнай маёй сустрэчы і ў кожным выступе. Мы праводзім і непублічныя сустрэчы і вялікі канферэнцыі, дзе на самым высокім узроўні абмяркоўваем, як выцягнуць людзей з турмаў і як дапамагчы іх сем’ям.
Вялікую працу робяць беларускія праваабаронцы. Падымаюць пытанне палітвязняў у ААН і міжнародных арганізацыях. Ініцыятывы дастаўляюць дапамогу тым хто ў Беларусі.
Два месяцы таму Крысціна Шыянок і Офіс дэмакратычных сілаў у Празе правялікі міжнародны кангрэс па беларускіх палітвязнях, разам з Амбасадай ЗША. Мы абмяркоўвалі спосабы вызвалення людзей з турмаў.
Пры падтрымцы Нарвегіі і Швецыі мы запусцілі міжнародным гуманітарны фонд падтрымкі рэпрэсаваных, і сёння адбудзецца яго прэзентацыя. Важна, каб кожны разумеў, для чаго ён створаны? Як дапаможа беларусам? І хто зможа разлічваць на падтрымку?
Я спадзяюся, у гэтым годзе будзе паўтораны марафон у падтрымку палітвязняў, і дзякую медыям, якія гэтую ідэю падтрымалі.
Вітаю ініцыятыву нашай дыяспары правесці глабальную эстафету салідарнасці. Гэта дапаможа нам выбудавать новыя сувязі з міжнароднымі партнэрамі, а таксама нагадае нам, баларусам, як мы любім і ганарымся сваей спадчынай
Таму, як змабілізаваць міжнародную падтрымку для Беларусі, а таксама падтрымаць беларусаў у выгнанні, а таксама ініцыятывы — будзе прысвечана адна з дыскусіяў сёння. Самае важнае, каб мы дзейнічалі як адна супольнасць, і дапамагалі адно аднаму.
А пачнем мы з размовы пра беларускіх добраахвотнікаў і ветэранаў, як іх падтрымаць. І Вадзім Кабанчук, які ўчора далучыўся да Кабінета, будзе цэнтральнай асобай у гэтай працы.
Я радая, што да дыскусіі далучыцца вялікі сябра Беларусі, пасол па асаблівых даручэннях Ігар Кізім. Тое, што афіцыйны прадстаўнік Украіны, бярэ ўдзел у нашай канферэнцыі, паказвае, што з боку Украіны ёсць інтарэс будаваць дружныя адносіны і з Беларусамі.
Мы ўсё часцей чуем ад украінскіх палітыкаў і ў прыватнасці ад прэзідэнта Зяленскага, пра Беларусь. Я радая, што Украіна адрознівае рэжым і беларускі народ.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное