Святлана Ціханоўская: «Дыктатар спадзяецца, што праз рэжым інкамунікада пра беларускіх герояў забудуць. Але мы гэтага не дапусцім!»

У гадавіну знаходжання Мікалая Статкевіча ў рэжыме інкамунікада прайшла міжнародная кампанія «Пакажыце Статкевіча!», у якой узяла ўдзел і Святлана Ціханоўская.

На жаль, многія іншыя беларускія палітвязні таксама не атрымліваюць вестак з волі і знаходзяцца без сувязі з сем’ямі. Дэмакратычная лідарка звярнулася да беларусаў з заклікам працягваць падтрымку палітзняволеных:

«Ужо 363 дні нашыя лісты не даходзяць да Марыі Калеснікавай. Да Максіма Знака – 369 дзён. Да Віктара Бабарыкі – 292. 358 дзён – да Ігара Лосіка. Ад майго мужа Сяргея Ціханоўскага я не маю вестак ужо 341 дзень.

Вельмі доўгі час мы нічога не ведаем пра месцы іх утрымання, стан здароўя. Магчыма, яшчэ шмат людзей знаходзяцца ў такой жа сітуацыі – мы можам проста пра гэта не ведаць.

Рэжым мяркуе, што праз рэжым інкамунікада пра беларускіх герояў забудуць. Але гэта немагчыма. Нягледзячы ні на што, мы будзем і надалей змагацца за кожнага з іх.

Палітыкі, медыя і актывісты працягнуць ціск на рэжым для таго, каб аднавіць з імі сувязь і, нарэшце, дамагчыся вызвалення вязняў. А беларусы, як і заўсёды, працягнуць быць салідарнымі.

Мае дарагія, калі ласка, аказвайце любую магчымую дапамогу беларускім палітвязням і іх сем’ям: пішыце лісты і збірайце пасылкі, падтрымлівайце данатамі, калі гэта бяспечна для вас, клапаціцеся пра блізкіх палітзняволеных праз фонды ці наўпрост.

У гэтай справе няма маленькіх дзеянняў – кожны ўчынак набліжае момант, калі палітвязні ўбачаць блізкіх, а мы зможам асабіста падзякаваць ім за смеласць і мужнасць».

Читайте еще

Конвейер репрессий. Задержана многодетная мать – директор «Столле» в Березовке. Минимум три десятка судов на неделе – по «народной статье»

Конвейер репрессий. Задержанная в Армении беларуска уже на свободе – ее не выдадут Минску. Сестра Марии Колесниковой: «Кормить язвенника баландой — это пытать его и медленно убивать»

Конвейер репрессий. Семену Добкину присудили 6,5 лет строгого режима. Работника Мозырского НПЗ, которого месяц назад показательно жестко задержали, поместили в СИЗО

Конвейер репрессий. Жителя Барановичей задержали за комментарии о милиционерах. Как заключенных наказывают за разговоры с Эдуардом Бабарико

Конвейер репрессий. Знаменитое стихотворение Янки Купалы признали «экстремистским». Четверых жителей Березы приговорили к колонии. Задержали девушку, вернувшуюся после нескольких лет жизни за рубежом

Конвейер репрессий. Сестра Марии Колесниковой: «Мы слышали, что она весит 45 кг». Активистку Елену Тоцкую будут судить за солидарность с политзаключенными