Стрыжак: «Вострым косы і робім усё, каб быць гатовымі да наступнага вакна магчымасцяў»

Кіраўнік Фонда салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак апублікаваў тэкст пад назвай «апошнія рамантыкі Еўропы».

– 9 жніўня 2020 года адбылася апошняя спроба мірнага транзіту ўлады ад «прасвяшчоннай» аўтакратыі да дэмакратычнага ладу. І гэтую спробу зладзілі мы з вамі, беларусы, – піша Стрыжак. – Пасля нашай рэвалюцыі, што не ўвянчалася поспехам, свет канчаткова павярнуў у бок вайны і гвалту, як інструментаў вырашэння канфліктаў.

Азіраючыся назад, задаемся пытаннем, ці быў шанец? Гледзячы на ўсё што мы сёння ведаем пра Крэмль і ягоныя планы – не, не было.

Ці варта было рабіць гэтую спробу? Гледзячы на гісторыю нашай краіны і бясконцыя спробы вызваліцца ад Масквы – так, варта было.

Мы ўсе з вамі ўдзельнікі гістарычнага працэса, а гісторыя не пытаецца ці зручна табе ў салдацкіх ботах, ці не муляе табе пятля на шыі падчас страты, ці лёгка табе на чужыне, куды ты трапіў праз удзел у паўстанні.

Кожны і кожная мае сваю ролю. Нашая задача згуляць іх як мага лепш.

Вайна будзе крывавай і доўгай, але ж заўсёды пасля вайны, чалавецтва жахаецца вынікаў вайны і кідаецца ў гуманізм і міратворчасць. На кароткі час. Таму не спыняемся, працуем далей, вострым косы і робім усё, каб быць гатовымі да наступнага вакна магчымасцяў.

А яно абавязкова будзе, бо кожная імперыя рана ці позна гіне. І на яе аскепках праз кроў, пот і цяжкую працу, прарастаюць парасткі новых дзяржаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(19)