Стрыжак: «Не думайце, што ўлада стала хоць на ёту гуманней»

Сузаснавальнік фонду BYSOL – пра нядаўнія кропкавыя вызваленні палітвязняў.

– Я рэаліст – гэта мая спецыфічная рыса, – кажа праваабаронца Андрэй Стрыжак. – І я хачу, каб мы ўсе з вамі разумелі, што адбываецца.

Вызваленне гэтых людзей адбылося па незразумелай для нас прычыне. Ніхто не ведае, чаму менавіта зараз, чаму менавіта гэтая колькасць людзей, чаму менавіта гэтай катэгорыі людзі былі вызваленыя.

Я вельмі хачу перасцярэгчы ад нейкай эйфарыі ў гэтым кірунку. Не думайце, што ўлада стала хоць на ёту гуманней, што ў іх ёсць жаданне абяліцца ці цадрыхтаваць штосьці, ці падлатаць свой імідж.

Абсалютна слушна заўважана, што людзей саджалі і будуць саджаць. Рэпрэсіі працягваюцца – гэта самы галоўны момант. Іллюзія, што штосьці пачынае змяняцца ў лепшы бок – гэта толькі іллюзія.

Я безумоўна і бязмежна рады за кожнага і кожную, хто зараз праводзіць гэты дзень на волі, спіць у сваім ложку, а не на нарах. Але трэба разумець – улада як была рэпрэсіўная па сваёй сутнасці, так і засталася. Мы фіксуем, што толькі за чэрвень 72 чалавекі – новых (палітвязняў, – С.).

Гэты махавік увесь час круціцца і перамолвае жыцці беларусаў.

Безумоўна, трэба рабіць усё, как вызваліць больш людзей. Але давайце будзем шчырымі: ці ёсць у нас для гэтага інструманты ціску? Якія? Што мы можам у гэтай сітуацыі рабіць? Вось гэтыя пытанні трэба ставіць перад сабой і адказваць на іх кожны дзень. І тады мы будзем замацаваныя на зямлі, а не лятаць у аблоках.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(19)