Рэпартаж з вызваленымі палітвязнямі паказалі па АНТ. Як піша Наша Ніва, там з'явіліся:
- Руслан Красаў — затрыманы 12 верасня 2022 г. Прысуджаны да 3 гадоў пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму за «абразу» і «паклёп» на Лукашэнку.
- Аляксандр Галуза — нарадзіўся ў 1998 годзе. Затрыманы 9 студзеня 2023 года. Прысуджаны да невядомага тэрміну за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і распальванне варожасці.
- Алег Зыкун — нарадзіўся ў 1993 годзе. Затрыманы 18 верасня 2023 года. Прысуджаны да 1 года і 6 месяцаў пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму за незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных.