Общество

«Сацыяльныя і гуманітарныя навукі ў Беларусі фактычна зведалі поўную дэградацыю»

Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова – пра актуальныя праблемы з сферы адукацыі Беларусі.

Цытаты з яе інтэрв'ю LRT.

Пра ўзровень адукацыі ў Беларусі

«Акадэмічная свабода ў Беларусі працягвае пагаршацца. Краіна апусцілася з 175-га на 176-е месца сярод 179 краінаў у адпаведным рэйтынгу. Нізкае фінансаванне адукацыі і навукі адбіваецца на пазіцыях Беларусі ў сусветным рэйтынгу інавацыйнасці.

Сацыяльныя і гуманітарныя навукі фактычна зведалі поўную дэградацыю, бо ў цяперашніх умовах яны сталі закладнікамі ідэалогіі і прапаганды».

Пра размеркаванне выпускнікоў

«У краіне працягваецца практыка прымусовага размеркавання выпускнікоў. Гэта характэрна для таталітарных рэжымаў, дзе прымус і дысцыплінаванне з'яўляюцца ключавымі інструментамі адукацыі.

Акрамя таго, такая мера тлумачыцца і эканамічнымі праблемамі: у некаторых сферах, асабліва ў рэгіёнах, адчуваецца востры недахоп працоўных рук».

Пра настаўнікаў у Беларусі

«Настаўнікі ў Беларусі заслугоўваюць асобнай падзякі. І ў школах, і ў ВНУ застаюцца людзі, для якіх выкладанне – гэта не толькі праца, але і жыццёвая місія. Яны працягваюць шукаць магчымасці даць дзецям якасную адукацыю, нягледзячы на ўсе цяжкасці».

Пра складанасці з паступленнем у еўрапейскія ўніверсітэты

«Рэжым прыкладае намаганні, каб абмежаваць магчымасці абітурыентаў паступаць у еўрапейскія ўніверсітэты. Гэта выклікае сур’ёзныя занепакоенасці, бо адукацыя не можа якасна развівацца ва ўмовах ізаляцыі».

Пра ініцыятывы Офіса ў сферы адукацыі

«Каманда пад кіраўніцтвам Маргарыты, прадстаўніцы Каардынацыйнай Рады па моладзі, працуе над стварэннем новага партала. На ім будзе збірацца актуальная інфармацыя пра адукацыйныя магчымасці, уключаючы не толькі бакалаўрыят і магістратуру, але і іншыя формы навучання ў Еўропе».