Рэпліка: «Настойліва раіў бы пазбыцца ад кватэр паблізу ад рэзідэнцыі «прэзідэнта» на праспекце Пераможцаў»
Публіцыст Сяргей Навумчык пракаментаваў нашумелае выказванне беларускага генерала.
— У святле безадказных заяў начальніка Генштаба генерала Муравейкі пра магчымасць нанясення ўдараў расейскай ядзернай зброяй з тэрыторыі Беларусі — настойліва раіў бы пазбыцца ад кватэр паблізу ад рэзідэнцыі «прэзідэнта» на праспекце Пераможцаў, адміністрацыі «прэзідэнта» па Карла Маркса, будынку КГБ-ФСБ на цэнтральным праспекце, будынку Мінабароны, офісаў іншых сілавых структур, аэрадрому Мачулішчы і вайсковых частак, рэзідэнцыі «прэзідэнта» ў Астрашыцкім гарадку…
Словам, усяго таго, што абавязкова будзе прадметам непазбежных ядзерных удараў у адказ на нанясенне ўдараў расейскай ядзернай зброяй з тэрыторыі РБ па краінах NATO альбо па Украіне. Беражыце сябе! — напісаў Навумчык.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное