«Вясна» нагадвае, што Андрэя затрымалі 25 лістапада 2021 года. Пасля затрымання фрылансера сілавікі ненадоўга здолелі захапіць кантроль над тэлеграм-каналам «Радыё Свабода».
У Магілёўскім абласным судзе 8 чэрвеня палітвязня асудзілі да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фарміравання» (арт. 361-1 КК). Суд праходзіў у закрытым рэжыме ў Магілёве.
Цяпер ён адбывае свой тэрмін у наваполацкай калоніі № 1. Сёння Андрэю споўнілася 45 гадоў.
Памятайце, што ў канверт можна ўкласці канверты, маркі, каляровыя і звычайныя аркушы, паштоўкі-размалёўкі, налепкі (гэта асабліва каштоўна), каляндарык, размалёўкі, малюнкі, квізы, віктарыны і многае іншае.
Павіншаваць Андрэя: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Андрэй Аляксеевіч Кузнечык