Навумчык: «Заступіўшы на пасаду прэзыдэнта, зразумеў, што кіраваньне незалежнай дзяржавай дае асабістыя выгоды»
Вядомы журналiст – аб тым, чым плоціць Лукашэнка.
– Некаторыя аналітыкі (як, напрыклад, Аляксандар Класкоўскі) пішуць, што «інтэграцыйныя ігры робяцца ўсё больш небясьпечнымі для сувэрэнітэту Беларусі», – пiша Сяргей Навумчык. – Тое праўда, але пагроза страты незалежнасьці пры Лукашэнку існавала заўсёды.
Пра тое, што мэта Лукашэнкі — зьнішчэньне Беларусі як незалежнай дзяржавы, мы, дэпутаты БНФ, казалі ўжо ў 1994 годзе. Бо самі чулі, як яшчэ дэпутат Лукашэнка называў абвяшчэньне Незалежнасьці Беларусі злачынствам і заяўляў пра неабходнасьць аднаўленьня «саюза» хаця б у фармаце аб’яднаньня Беларусі і Расеі.
Проста, заступіўшы на пасаду прэзыдэнта, Лукашэнка хітрым сялянскім розумам зразумеў, што кіраваньне незалежнай дзяржавай дае асабістыя выгоды. Ён памятаў савецкія часы, калі старшыня калгасу ў матэрыяльным сэнсе заўсёды жыў лепей, чым, скажам, начальнік упраўленьня сельскай гаспадаркі аблвыканкаму: першая асоба — заўсёды першая асоба.
І 26 гадоў Лукашэнка скарыстоўваў Беларусь як уласны калгас, з той толькі розьніцай, што ніякага райкаму ці абсельгасупраўленьня над не было.
Назапасіўшы гіганцкія капіталы (па некаторых ацэнках, актывы Лукашэнкі перавышаюць дзесяць мільярдаў даляраў), ён апынуўся перад рэальнай пагрозай страты ўлады. У ягоным выпадку гэта азначае — страты свабоды, а магчыма, і жыцьця.
Цяпер даводзіцца плаціць Пуціну за падтрымку.
І плоціць Лукашэнка не ўласнымі сродкамі, а тым, што заўсёды, з 25 жніўня 1991 году, калі была абвешчаная Незалежнасьць, уяўляе для яго найменшую каштоўнасьць — сувэрэнітэтам дзяржавы.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное