Навумчык: «Сталін і Гітлер разьвязалі Другую сусьветную вайну — Лукашэнка дапамог Пуціну «при реализации его планов» адносна Украіны»
Палітычны аглядальнік аналізуе выказванні правіцеляў Расіі і Беларусі наконт фэрэра.
«Почему началась война 1 сентября 1939 года именно с Польши? Она оказалась несговорчивой. Гитлеру ничего не оставалось при реализации его планов» (Пуцін, 2024).
«Не все только плохое было связано в Германии с известным Адольфом Гитлером. Немецкий порядок формировался веками, при Гитлере это формирование достигло наивысшей точки. Это то, что соответствует нашему пониманию президентской республики и роли в ней президента...» (Лукашэнка, 1995).
— І Лукашэнка, і Пуцін, для ўсталяваньня фашыстоўскіх рэжымаў у сваіх краінах шмат што ўзялі ў Гітлера і прапагандысцкай машыны Гэбельса, — піша Сяргей Навумчык.
Увогуле, паралеляў хапае. Сталін дапамог Гітлеру прыйсьці да ўлады, Масква прывяла да ўлады Лукашэнку, і як мінімум у 1996 і 2020 выратоўвала ад кайданкоў у лепшым для яго варыянце, у горшым — ад кулі ў лоб.
Сталін і Гітлер разьвязалі ў 1939 Другую сусьветную вайну — Лукашэнка ў 2022 дапамог Пуціну «при реализации его планов» адносна Украіны, якая «оказалась несговорчивой».
І ўсе чацьвёра — Сталін, Гітлер, Лукашэнка, Пуцін — адзначыліся ў справе зьнішчэньня беларускай нацыі.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное