Насту Лойку пазбавілі грашовых пераводаў
Інфармацыяй пра палітзьняволеную падзялілася з Радыё Свабода крыніца, якая ў мэтах бясьпекі прасіла яе не называць:
– Наста Лойка ў калёніі шмат працуе і працягвае прытрымлівацца вэганскай дыеты. Яе абмежавалі ў атрыманьні грашовых пераводаў, а лісты яна атрымлівае толькі ад маці.
Паводле суразмоўцы, станам свайго здароўя Наста Лойка не задаволеная, але «скардзіцца яна ня мае звычкі». Таксама вядома, што Наста Лойка працягвае чытаць шмат мастацкай і гістарычнай літаратуры.
– Кажа, што збольшага ў яе ўсё нармальна: працуе на пашыве адзеньня, шмат чытае. Апошняя прачытаная кніга — «Крыжакі» Генрыка Сянкевіча. Сказала, што кніга, у якой вядзецца пра часы Грунвальдзкай бітвы, падаравала ёй новыя веды і цікавыя вобразы, што вельмі карысна, бо інфармацыі з волі ў яе мала. Але з гэтым нічога ня зробіш, даводзіцца ёй трываць, — расказала крыніца.
Прадстаўніца міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human constanta Наста Лойка ў зьняволеньні знаходзіцца з кастрычніка 2022 году.
Читайте еще
Избранное