На Случчыне адзначылі 95-я ўгодкі антыбальшавіцкага паўстання
У суботу, 28 лістапада, у Слуцку адзначылі 95-я ўгодкі Слуцкага паўстання.
Мерапрыемства стартавала з вёскі Грозава, дзе 95 гадоў таму фармаваўся грозаўскі полк паўстанцаў. У Грозаве актывістаў сустрэла міліцыя, не дазволіўшы ўдзельнікам акцыі памяці разгарнуць бел-чырвона-белыя сцягі. Далей удзельнікі святкаванняў скіраваліся ў вёскі Семежава і Чырвоная Слабада (Вызна).
З Мінска ў Слуцк прыехалі некалькі дзясяткаў грамадскіх актывістаў, у тым ліку старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч, намеснік старшыні Рыгор Кастусёў, маладафронтаўцы Зміцер Дашкевіч, Мікола Дземідзенка.
Галоўная імпрэза прайшла ў Слуцку, дзе да мінчукоў далучыліся мясцовыя актывісты. Калона прайшла ад Слуцкага краязнаўчага музея да гарадскога парку культуры і адпачынку на вуліцы Віленскай, дзе прайшоў урачысты мітынг.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное