Менеджарку EPAM, якая вярнулася з Грузіі, будуць судзіць за «фінансаванне вайны»

Дзіяну Завадскую затрымалі неўзабаве пасля вяртання з-за мяжы. Цяпер ёй пагражае да дзесяці гадоў турмы, паведамляе Наша Нiва.

Дзіяна Завадская. Фота з яе інстаграма

Затрыманую клічуць Дзіяна Завадская. Яна 34-гадовая берасцейка. Працуе ў EPAM і ўзначальвае там каманду тэсціроўшчыкаў. Дзіяна перайшла ў IT з маркетынгу, працуе ў сферы ўжо больш за 7 гадоў.

Пасля пачатку вайны яна разам з сынам, якому цяпер 7 гадоў, выехала ў Тбілісі. Але ў нейкі момант вырашыла вярнуцца ў Беларусь, хоць час ад часу выязжала за мяжу.

У яе інстаграме ёсць фота з Варшавы, якое датуецца 29 чэрвеня 2023 года, праз тры дні быў апублікаваны здымак з Мірскага замка. А пасля дзяўчына адусюль знікла.

Суд над Дзіянай пачынаецца 26 лютага ў Брэсцкім абласным судзе. Па двух артыкулах: «народны» за грубае парушэнне грамадскага парадку (арт. 342) і другая частка артыкулу 361-3, «фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне вайсковых канфліктаў». Па апошнім ёй пагражае ад пяці да дзесяці гадоў калоніі.

Назіраецца трывожныя тэндэнцыя — усё болей беларусаў, якія ў той ці іншы спосаб дапамаглі Украіне, судзяць па гэтым артыкуле, «фінансаванне вайны». Значную частку з іх затрымліваюцб па вяртанні з-за мяжы.

Пры гэтым тых беларусаў, якія купляюць дапамогу для вайскоўцаў Расіі, не чапаюць. Займаецца гэтым нават афіцыйная праваслаўная царква — Свята-Елізавецінскі манастыр штомесяц купляе аўтамабіль для вайскоўцаў з Расіі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1(2)

Читайте еще

Конвейер репрессий. Задержана многодетная мать – директор «Столле» в Березовке. Минимум три десятка судов на неделе – по «народной статье»

Конвейер репрессий. Задержанная в Армении беларуска уже на свободе – ее не выдадут Минску. Сестра Марии Колесниковой: «Кормить язвенника баландой — это пытать его и медленно убивать»

Конвейер репрессий. Семену Добкину присудили 6,5 лет строгого режима. Работника Мозырского НПЗ, которого месяц назад показательно жестко задержали, поместили в СИЗО

Конвейер репрессий. Жителя Барановичей задержали за комментарии о милиционерах. Как заключенных наказывают за разговоры с Эдуардом Бабарико

Конвейер репрессий. Знаменитое стихотворение Янки Купалы признали «экстремистским». Четверых жителей Березы приговорили к колонии. Задержали девушку, вернувшуюся после нескольких лет жизни за рубежом

Конвейер репрессий. Сестра Марии Колесниковой: «Мы слышали, что она весит 45 кг». Активистку Елену Тоцкую будут судить за солидарность с политзаключенными