Лiчба дня. Колькi было затрымана праваабаронцаў-вясноўцаў
Дадзеныя за 14 ліпеня па ўсёй Беларусі.
Восем праваабаронцаў «Вясны» затрыманыя ў межах крымінальнай справы па ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаванне групавых дзянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў) на 72 гадзіны, пiша viasna96.
Гэта:
- Алесь Бяляцкі, старшыня «Вясны»
- Валянцін Стэфановіч, сябра Рады, намеснік старшыні «Вясны»
- Уладзімір Лабковіч, юрыст «Вясны»
- Сяргей Сыс, праваабаронца «Вясны» і журналіст
- Алена Лапцёнак, праваабаронца «Вясны»
- Андрэй Палуда, праваабаронца «Вясны»
- Яўгенія Бабаева, праваабаронца (грамадзянка РФ)
- Віктар Сазонаў, праваабаронца «Вясны» (Гродна)
Таксама на 72 гадзіны затрымалі жонку Уладзіміра Лабковіча Ніну. Яна з’яўляецца дырэктаркай аб'яднання інвестараў Angels Band.
Пасля ператрусаў і допытаў вызвалілі праваабаронцу «Вясны» з Барысава Алега Мацкевіча, праваабаронцу са Смаргоні Алеся Дзергачова, былога сябру «Вясны» з Воршы Васіля Леўчанкава, праваабаронцу і рэдактара orsha.eu Ігара Казмерчака.
Лёс былой сябры «Вясны» Марына Статкевіч з Барысава высвятляецца. 15 лiпеня каля 16:00 стала вядома, што яе учора ўвечары выпусцілі пасля допыта. Сёння жанчыну зноў выклікалі ў Следчы камітэт на допыт і на дадзены момант яна знаходзіцца там каля 5 гадзін.
Читайте еще
Избранное