Общество

Каманда офіса Ціханоўскай павіншавала дзяцей палітвязняў з Новым годам і Калядамі

Прадстаўнікі офіса лідаркі дэмсіл далучыліся да ўдзелу ў штогадовай «Каляднай пошце» — ініцыятыве, якая здзяйсняе мары дзяцей палітвязняў і кладзе падарункі пад ялінку.

Дарадца Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі адзначыў, што сёння тысячы нашых грамадзянаў знаходзяцца ў турмах па палітычных матывах.

— Шмат у каго з іх ёсць дзеці, якіх таксама караюць — забіраюць маму і тату. Гэтым дзецям, як і ўсім дзецям, патрэбныя любоў і клопат. І мы можам дапамагчы: перадаць ім кропельку нашай любові, далучыўшыся да дабрачыннай акцыі.

Зычу ўсім дзеткам палітзняволеных у Новым годзе сустрэць на волі і абняць бацькоў. І каб больш ніколі ў Беларусі нікому не было дазволена рабіць дзяцей ахвярамі некантраляваных палітычных амбіцыяў.

Партнёры акцыі 2024:

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.5(8)