Ілля Міронаў: «У турмах і на сутках цяпер сядзяць самыя прыстойныя людзі краіны»

Гомельскі актывіст Ілля Міронаў, якi за апошнія сем месяцаў адседзеў ужо пяць разоў, але ад сваіх прынцыпаў адступаць не збіраецца, распавёў сайту «Шт*дзень», акрамя прочага, пра ўмовы знаходжання ў Гомельскім ІЧУ:

— Людзей стала больш. Замест 4-х чалавек у камеры было 5, але гэта было толькі пасля суда. Неўзабаве пасля гэтага мяне адвезлі ў Гомельскі ІЧУ. Там, дарэчы, з моманту маёй апошняй адседкі амаль нічога не змянілася. Змясцілі ў двухмесную камеру, дзе на той момант ужо трымалі траіх чалавек. Я быў чацвёртым. Але артыкул ва ўсіх быў адзін і той жа — ч.2 арт 19.11 КаАП РБ» («Распаўсюджанне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыi»).

Па словах Іллі Міронава, людзі з ім у камеры сядзелі добрыя:

— Іншага і не магло быць. У турмах і на сутках цяпер сядзяць самыя прыстойныя людзі краіны. Умовы ўтрымання былі стандартныя для палітычных: у душ за ўсе 10 дзён так і не звадзілі, хоць павінны раз на 7 дзён; перадачу ад мамы прынялі толькі адзін раз. Трошкі сала і печыва, і тыя аддалі з умовай, што з’есці я іх павінен за 25-30 хвілін пасля атрымання, інакш утылізуюць. Нават маленькі ручнік узяць не дазволілі.

У камеры было шмат камароў. Блашчыц штук па 10 за суткі ціснулі. За час адседкі памяняў некалькі камер. У адной хаця б неяк можна было рухацца. У другой — усё ўпрытык. Ужо пад канец, на пад’ёме і адбоі супрацоўнікі ўрубалі гімн Беларусі (раней такога не было), але радыё на працягу сутак было адключана.

Харчаванне было стандартна дрэнным. Але калі ў сваю мінулую адседку я трымаў галадоўку 12 дзён і спакойна яе перанёс толькі на вадзе з-пад крана, то гэтым разам усё ж еў, але выключна праз тое, што прымаю лекі, якія прапісаў доктар і якія нельга прапускаць».

10 сутак знаходжання ў Гомельскім ІЧУ абышліся актывісту ў 148 рублёў. Квітанцыю аб аплаце яму выдалі адразу пасля адседкі, адзначае Н*вы Час.

— Прадузятага стаўлення з боку персаналу гэтым разам пры праверцы не было. Ужо ў ІЧУ прыязджаў нейкі супрацоўнік, запаўняў стандартную анкету і чамусьці пытаўся да ўсяго, як ставяцца мае родныя да таго, што са мной адбываецца. Адказаў, як ёсць: з боку родных у мяне поўная падтрымка, у нас агульныя погляды і грамадзянская пазіцыя.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)

Читайте еще

Конвейер репрессий. Задержана многодетная мать – директор «Столле» в Березовке. Минимум три десятка судов на неделе – по «народной статье»

Конвейер репрессий. Задержанная в Армении беларуска уже на свободе – ее не выдадут Минску. Сестра Марии Колесниковой: «Кормить язвенника баландой — это пытать его и медленно убивать»

Конвейер репрессий. Семену Добкину присудили 6,5 лет строгого режима. Работника Мозырского НПЗ, которого месяц назад показательно жестко задержали, поместили в СИЗО

Конвейер репрессий. Жителя Барановичей задержали за комментарии о милиционерах. Как заключенных наказывают за разговоры с Эдуардом Бабарико

Конвейер репрессий. Знаменитое стихотворение Янки Купалы признали «экстремистским». Четверых жителей Березы приговорили к колонии. Задержали девушку, вернувшуюся после нескольких лет жизни за рубежом

Конвейер репрессий. Сестра Марии Колесниковой: «Мы слышали, что она весит 45 кг». Активистку Елену Тоцкую будут судить за солидарность с политзаключенными