Общество

Год рэпрэсій і памілаванняў. Праваабаронцы падвялі вынікі

Як за 2024 год змянілася сітуацыя з палітзняволенымі. Карціна ў лічбах.

— Мінулы год для беларусаў прайшоў пад знакам масавага пераследу за салідарнасць, — адзначаюць праваабаронцы. — Год, у якім Лукашэнка ў чарговы раз паказаў, што з жанчынамі ён усё ж такі ваюе. Пенсіянеркі, няпоўнагадовыя падлеткі, хворыя на анкалогію, шматдзетныя бацькі — для рэжыму няма розніцы, каго затрымліваць, калі ў дзеяннях беларусаў бачаць «экстрэмізм».

Праваабаронцы нагадваюць, што 2024 год адзначыўся таксама некалькімі хвалямі памілаванняў, падчас якіх агулам на волю выйшлі 227 палітзняволеных.

— Пры гэтым штодзённа па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманні дзясяткаў чалавек. Акрамя гэтага, сітуацыя з палітвязнямі застаецца на стабільна крытычным узроўні. Зняволеныя ўтрымліваюцца ў жудасных умовах без магчымасці атрымання якаснай і своечасовай медыцынскай дапамогі, зазнаюць катаванні і збіванні, утрымліваюцца месяцамі без сувязі са знешнім светам, — канстатуе Вясна.

Вось як у лічбах за 2024 год змянілася сітуацыя з палітзняволенымі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.7(6)