Фотафакт. «Калі вы ідзяце праз пекла, не спыняйцеся»
У Нямечынне выйшла кніга пра палітзняволеных жанчын Беларусі. Ёсць там і інтэрв'ю «Салідарнасці».
У кнігу пад назвай «Калі вы ідзяце праз пекла, не спыняйцеся» увайшлі сведчанні, інтэрв'ю, выступы ў судзе Марфы Рабковай, Марыі Калеснікавай, Кацярыны Андрэевай, Наталлі Хершэ, Насты Лойкі ды іншых жанчын, якія патрапілі пад палітычны пераслед у выніку пратэстаў Беларусі ў 2020 годзе, паведамляе Вясна.
Яе ўкладальніцай з'яўляецца кінарэжысёрка, прадзюсарка і калумністка Кардэлія Дворак. Матэрыял для кнігі збіралі цягам 15 месяцаў пры падтрымцы Праваабарончага цэнтра «Вясна» і ініцыятывы Politzek.mе.
Як паведамілі нам прадстаўнікі аўтаркі, у кнізе больш за 300 старонак. Прэзентацыя адбудзецца ў Берліне ў найбліжэйшыя месяцы.
Таксама ў кнізе ёсць інтэрв'ю журналісткі «Салідарнасці» Тамары Зенiнай з Вольгай Класкоўскай. Калі вы прапусцілі яго на нашых старонках, вось яно.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное