«Этот «женский» политический приговор даже превзошел приговор Марии Колесниковой»
Собрали реакцию на приговор Золотовой, Чекиной, Костюговой и Кузиной.
17 марта в Минском городском суде огласили приговор по «делу T*T.BY». Генеральный директор «Т*Т БАЙ МЕДИА» Людмила Чекина и главный редактор портала Марина Золотова получили по 12 лет лишения свободы. Также сегодня стал известен приговор в отношении Валерии Костюговой и Татьяне Кузиной — им присудили по 10 лет колонии общего режима.
Заместитель председателя БАЖ Борис Горецкий в интервью «Салідарнасці» назвал приговоры Марине Золотовой и Людмиле Чекиной «жесткой расправой за правду».
Собрали и другие высказывания коллег и лидеров мнений.
Анастасия Ровда, журналист:
— Яшчэ адзін дзікі несправядлівы прысуд за ні за што. Як годна яны трымаюцца пасля амаль 2 гадоў у няволі. Як мужна праходзяць усе выпрабаванні. Напярэдадні БТ паспрабавала дыскрэдытаваць Т*т.бай ці хутчэй абгрунтаваць абсалютна незаконны пераслед журналістаў у прапагандысцкім кіно, дык вось ні слова самой Чэкінай там няма. І адзінае, што прапагандыстам удалося вырваць з запісаў следчых дзеянняў датычна Золатавай, гэта яе цытату, што Т*т.бай заўжды трымаўся журналісцкіх стандартаў.
Яны абедзьве — сапраўдныя глыбы. І сёння яны ўсміхаюцца сваім блізкім. Чакаем на свабодзе.
Татьяна Недбай, паэтэса, перакладчыца:
— Сёння маё сэрца з чатырма жанчынамі — Валерыяй Касцюговай і Таццянай Кузінай, якія атрымалі па 10 гадоў калоніі, і Марынай Золатавай і Людмілай Чэкінай, якія атрымалі па 12 гадоў калоніі.
Асноўнае іх злачынства — у непрыняцці дыктатуры, у нязгодзе з рэжымам (які хлусіць нават у тым, што не змагаецца з жанчынамі), а галоўнае — у працы на карысць сваёй краіны, дзеля таго, каб Беларусь была лепшай.
Рабіць агульную справу, супрацоўнічаць з кожнай з іх — было асалодай і ў асабістым, і ў прафесійным сэнсе.
Александр Ивулин, журналист, экс-политзаключенный:
— Тут время летит супербыстро. В Беларуси при этом ничего не меняется: людей закрывают пачками. Тех, кто уже раньше оказался в клетке, «награждают» страшными сроками. Дико, но особенно болит за коллег из T*T.BY. Это выдающиеся женщины и образцовые профи. Настолько мощные, что у пропаганды не получилось состряпать что-то более-менее внятное, чтобы очернить Марину Золотову и ее команду. Наоборот, они еще лишь подчеркнули лучшие качества журналистов, за которых не стыдно.
Еще на Окрестина мне предлагали путь Романа Протасевича. Никого не осуждаю (у каждого свои обстоятельства и принципы), но я выбрал свою дорогу. Как и мои коллеги, которым на двоих насыпали 24 года. Сил и терпения им. Особенно их семьям.
Больно. Несправедливо. Но нужно продолжать делать свою работу. Делать еще лучше, пока находишься на свободе. Плакат из сентября 2020-го напоминает, для чего это все.
Журналисты должны возвращаться домой.
Любовь Лунёва, журналист:
— Немагчыма нават паверыць, што Валерыю Касцюгову зняволілі на 10 гадоў. Таццяну Кузіну -- таксама.
Гэта ўжо за мяжой не толькі маральнасці, але й логікі...
Напісаць: «трымацца»? Дык гэта ж нейкі ўжо дзяжурны канцылярызм...
Такая наступіла ў нас сітуацыя, што і сапраўды няма словаў...
А яшчэ Марына Золатава і Людміла Чэкіна... І гэта чатыры жанчыны, і вядомыя жанчыны ў дэмакратычнай супольнасці.
Дзе той бумеранг чортаў лётае?!
Андрей Стрижак, правозащитник:
— Чатыры разумныя і моцныя жанчыны. Людзі, якія ў стане змяняць наш беларускі свет. Людзі, якія думаюць пра тое, якой будзе Беларусь будучыні, якія робяць гэтую Беларусь будучыні.
Дзяржава сёння не зацікаўленая ў нашай будучыні. Пракуроры/судзі/міліцыянты выглядаюць як жукі, якія харчуюцца трупам савецкай ідэалогіі. Яны пустыя знутры, іх няма ў будучыні. Іх думкі пра ўчора і сёння. Іх заўтра скончылася так і не пачаўшыся.
44 гады. Менавіта столькі сёння прысудзілі чацвярым жанчынам з будучай Беларусі, людзі з Белоруссіі мінулай. Гэтыя прысуды — шляпок мокрай і ванючай анучай тым, хто думае што ёсць сёння як і пра што дамаўляцца з уладай.
Можа быць, заўтра абставіны вымушаць лукашыстаў, сцяўшы зубы, пайсці на саступкі, але сёння яны гатовыя толькі рубаць па самыя плечы працягнутыя насустрач рукі.
Моцы моцным жанчынам і іх блізкім. Мы абавязкова пераможам і ўсе нашыя палонныя выйдуць на волю. Але за гэта прыйдзецца заплаціць дарагім коштам. Цудаў у гісторыі не бывае.
Александр Фридман, политический обозреватель:
— Руководительницы T*T.BY Марина Золотова и Людмила Чекина приговорены к 12 годам. Этот «женский» политический приговор даже превзошел приговор Марии Колесниковой (11 лет). Вынося подобные решения, режим не только удовлетворяет чувство мести, но и действует намеренно резко и вызывающе. Его послание: мы никого не боимся и будем делать все, что посчитаем нужным.
Сегодняшний день войдет в историю Беларуси: четыре «женских приговора» (Татьяна Кузина, Валерия Костюгова, Марина Золотова, Людмила Чекина) — 44 года тюрьмы.
Змитер Панковец, журналист:
— Працу Золатавай і Чэкінай ацанілі ў 12 гадоў калоніі кожнай. Дзікі, абсурдны прысуд, але іншага ў сённяшняй БССР чакаць нельга было.
Наталья Лубневская, журналист:
— Гэта як трэба баяцца гэтых прыгожых жанчын, каб на прысудзе трымаць у кайданках і даць па 12 год калоніі за выбітную працу.
Никита Мелкозеров, журналист:
— Разбурыць — не пабудаваць.
Прашу прабачэння, што гэта банальна. Але гэта цалкам пра беларускі рэжым. І гэта яму цалкам адпавядае.
Канцэрты прыхільнікаў Лукашэнкі, іх аўтапрабегі і схаднякі — крынжаціна ў спробах адрэагаваць на крэатыў апанентаў. Не кажу ўжо пра перадачы на беларускім ТБ, цалкам пабудаваныя на каментаванні інтэрв’ю ці твораў іншых жанраў незалежных журналістаў.
Людзі, ў якіх з незалежнасцю ўсё кепска, не здольны пабудаваць бізнэс і стварыць звышпаспяховую медыяплатформу з аўдыторыяй памерам у дзве траціны насельніцтва.
T*T.BY — культавае медыа. Сённяшнія выракі Людміле Чэкінай і Марыне Золатавай — зайздрасць дзяржавы, яе слабасць і сведчанне адсутнасці ўсялякага таленту.
Я разумею, што гэп паміж Беларуссю ў Беларусі і Беларуссю taken away становіца амаль драматычным. Разумею, што чалавеку ва ўмоўным Берасці не так важна, што мы там наздымалі і якія сэнсы сфармулявалі. Але трэба працягваць.
- Каб адбывалася назапашванне корпуса якаснага кантэнту.
- Каб была альтэрнатыва вычварэнству дзяржаўных СМІ.
- Каб быць салідарнымі з калегамі, якія пакутваюць тупа за сваю сумленую працу.
- Каб у высокіх кабінетах нейкіх там адміністрацый памяталі, што беларускія медыя ёсць, мы працуем і працуем добра. Так, як яны ніколі не здолеюць.
Свабода TUT. Свабода знойдзе выйсце.
Читайте еще
Избранное