«Дзікая сумесь палітычнага трылера, эпасу, прыгодніцкага рамана, сатыры і казкі»
Беларускі пісьменнік Андрэй Бахарэвіч атрымаў Ляйпцыгскую Кніжную Прэмію эўрапейскага паразумення. Гэта штогадовая літаратурная ўзнагарода Германіі, якая прысуджаецца з 1994 года.
«Час падзяліцца навіной. Мой раман «Сабакі Эўропы» атрымаў значную і важную міжнародную ўзнагароду — Ляйпцыгскую Кніжную Прэмію эўрапейскага паразумення. Рады, што мая галоўная кніга ацэненая так высока. Рады, што яна чытаецца, перакладаецца, абмяркоўваецца», — адрэагаваў пісьменнік.
Яе паведамляе DW, на думку журы, Бахарэвічу ўдалося стварыць «шалёнае літаратурнае бачанне будучыні», яго кніга апісана як «дзікая сумесь палітычнага трылера, эпасу, прыгодніцкага рамана, сатыры і казкі».
Прэмія будзе ўручана на адкрыцці Лейпцыгскага кніжнага кірмаша 26 сакавіка 2025 года.
читайте также
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное