Ціханоўская павіншавала праваслаўных беларусаў з Раством

Лідарка дэмсіл пажадала кожнаму беларусу ў гэтыя святочныя дні быць побач са сваімі сем’ямі.

«Усіх, хто сёння святкуе Божае Нараджэнне, віншую са святам! — звярнулася да беларусаў Святлана Ціханоўская.

Раство — гэта заўсёды чароўны і светлы час, калі кожны з нас імкнецца быць разам са сваімі роднымі і блізкімі. З тымі, каму належаць нашыя сэрцы.

Я зычу кожнаму беларусу ў гэтыя святочныя дні быць побач са сваімі сем’ямі, захоўваць падтрымку адно аднаго».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(20)