История

Андрэй Кныш

«Чорная ноч». Што варта ведаць пра адну з самых трагічных старонак у гісторыі Беларусі

29 кастрычніка беларусы адзначаць чарговую гадавіну знішчэння сотні прадстаўнікоў нацыянальнай эліты краіны.

«Ноч расстраляных паэтаў» у Берліне, кастрычнік 2021-га. Фота Радыё Свабода

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску былі расстраляныя 132 прадстаўнікі беларускай нацыянальнай эліты. Дзяржаўныя дзеячы, кіраўнікі прадпрыемстваў, навукоўцы, журналісты, а таксама 22 літаратары.

Пачынаючы з кастрычніка 2017-га штогод у гэты дзень беларусы адзначаюць «Ноч расстраляных паэтаў». Да падзей 2020-га памятная вечарына з чытаннем вершаў забітых творцаў праходзіла непасрэднi сярод крыжоў у Курапатах.

Цяпер жа з меркаванняў бяспекі гэтыя мерапрыемствы адбываюцца па-за межамі Беларусі — у краінах, дзе аселі тысячы беларусаў, што пакінулі радзіму ў выніку рэпрэсій. 

Поўны спіс памятных імпрэзаў можна пабачыць тут.

Дзе можна больш падрабязна даведацца пра трагічную падзею 29-30 красавіка:

  • Праект (Не)расстраляныя партала Tuzinfm.by. Біяграфічныя матэрыялы, спасылкі на вершы, музычны альбом на вершы расстраляных паэтаў, створаны беларускімі музыкамі. А таксама грунтоўныя лекцыі па кожным з паэтаў.
  • Падрабязны гайд ад часопіса decoder — гісторыя трагічнай кастрычніцкай ночы, расказаная гісторыкам Ірынай Кашталян. Артыкул аздоблены вялікай колькасцю карысных спасылак.
  • Праект Ноч паэтаў — змяшчае кароткую інфармацыю пра расстраляных творцаў, фотагалерэю, пераклады твораў, а таксама падрабязны пералік крыніцаў інфармацыі на гэтую надзвычай важную тэму.

А на нашым сайце ў нядзелю чытайце пра тое, чым можа скончыцца перагортванне важнай гістарычнай старонкі без належнага асэнсавання.