Палітзняволены журналіст Андрэй Кузнечык працуе ў Наваполацкай калёніі на лесапілцы. Колькасць прачытаных за кратамі за няпоўныя два гады кніг перасягнула сотню. Асабліва яго ўразіла апавяданьне «Вязень» Барыса Сачанкі.
Як паведамляе Радыё Свабода, у лiстах Андрэй пiша, што праца на лесапілцы цяжкая, ён вельмі схуднеў, просіць даслаць на зіму новую куртку, на пару памераў меншую.
Нечаканая навіна «з палёў». Апрануў год таму атрыманую ад вас куртку, а яна на мне як парашут. Трэба ўшываць і тулава, і рукавы. Мо вам прасьцей мне даслаць, як такая нагода, лацьвейшую? Выбачайце за позьнюю просьбу і дадатковыя выдаткі.
Андрэй працуе 6 дзён на тыдзень, у адзіны выходны піша сваякам лісты і чытае.