Па стане на 23 лютага ў Беларусі налічваецца 13 асуджаных за дыверсіі на чыгунцы агулам на 199,5 гадоў няволі, піша праваабарончы цэнтр Вясна.
За перадачу фота і відэа расійскай ваеннай тэхнікі ў СМІ асуджаныя не меней за 37 асобаў, за намер ваяваць на баку Украіны асуджаныя 15 чалавек.
Не меней за 38 асобаў зазналі пераслед за публічнае асуджэнне расійскай агрэсіі і праяву салідарнасці з Украінай, 14 асобаў асудзілі за данаты беларускім добраахвотнікам.
У нашай краіне да гэтага часу пераследуюць за адкрытую падтрымку Украіны і падвяргаюць адміністрацыйнаму арышту. Агулам за праяву антываеннай пазіцыі затрымлівалі не меней за 1671 беларуса і беларуску. З іх 94 былі асуджаныя паводле крымінальных справаў на тэрмін ад 1 да 23 гадоў.