Общество

«Тытул «князь» пасаваў яму ва ўсіх сэнсах»

Памёр князь Карэл Шварцэнбэрг, экс-міністр замежных спраў Чэхіі.

Фота Michal Turek, Seznam Zprávy

Памёр былы міністар замежных спраў Чэхіі і ганаровы старшыня ліберальна-кансерватыўнай партыі TOP 09 Карэл Шварцэнберг, паведамляе чэшскае выданне Seznam Zprávy. Палітыку было 85 год.

Шварцэнбэрг падтрымліваў дэмакратычную супольнасць Беларусі, наведаў нашу краіну ў 2014-м.

Фота: facebook.com/siarhiej.navumchyk

Пра смерць чэшскага экс-міністра піша публіцыст Сяргей Навумчык:

— Памёр вялікі сябар Беларусі. Зь іроніяй стаўлюся да тытулаў, але вось яму «князь» пасавала ва ўсіх сэнсах. У 2019 годзе я меў гонар уручыць яму мэдаль Рады БНР – «на знак прызнаньня заслугаў дзеля беларускай незалежнасьці і дэмакратыі». Вечная памяць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(13)