Святлана Курс: «Адказнасць ёсць, але мы павінны ўяўляць, наколькі страшна і безнадзейна бунтаваць у канцлагеры»

Беларуская пісьменніца Святлана Курс — пра калектыўную адказнасць расейцаў і беларусаў.

— Не трэба гэтага баяцца. Абсалютна нармальна, што ёсць калектыўная адказнасць або віна: іх трэба адрозніваць адно ад другога і прымаць, таму што спелае, сталае і дарослае грамадства павінна усведамляць, што яно нарабіла, — кажа пісьменніца Святлана Курс у інтэрв’ю журналісту Віталю Цыганкову ў праграме «Двубой» на тэлеканале «Б*лсат». — Калі яно гэтага не усведамляе, значыцца, перад ім вялікая, адкрытая дарога бяды, няшчасця і гора.

Я лічу, што расейцы, якія ўсяляк адпіхваюцца ад гэтай калектыўнай адказнасці ўсведамлення сваёй гісторыі, будуць цярпець да таго самага моманту, пакуль не ўсвядомяць гэтую адказнасць.

Я безумоўна іх (расейцаў) вінавачу, але заўсёды ў розуме трэба трымаць тых, хто праведнікі.

Я заўсёды памятаю, што ёсць Дабравольская, Эстэмірава, Паліткоўская, Старавойтава, Кара-Мурза і Грабеншчыкоў. Але ж калектыўная адказнасць ёсць і радасныя валюханні ўсяго народу ў зле ў расейскім грамадстве таксама ёсць.

Святлана лічіцыць, што прымаць калектыўную адказнаць трэба і беларусам.

— Мы ж нацыя, я не нейкія інфантыльныя дзеці.

Канешне, мы адказныя за тое, што наша рэвалюцыя фактычна правалілася, за тое, што нашыя палітвязні сядзяць у турмах і за тое, што мы прыдаўленыя падвоенай акупацыяй.

Трэба быць за гэта адказнымі, і нічога страшнага ў гэтым няма. Трэба глядзець у твар украінцам: так, мы перад імі вінаватыя.

Але з іншага боку прыманне на сябе адказнасці не азначае адсутнасці разумення, чаму гэта адбываецца. Людзей ломяць і фактычна забіваюць у турмах. Мы маем дачынне з канцлагерам. Беларусь — гэта вялікі канцлагер.

Так, адказнасць ёсць, але мы павінны адначасна ўяўляць сабе, наколькі гэта страшна і наколькі безнадзейна бунтавацца ў канцлагеры. На гэта здольны не кожны чалавек.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(18)