Дзеці загінулых беларускіх добраахвотнікаў атрымалі падарункі на дзень святога Мікалая

Гэта была акцыя дабрачыннага фонда «Вільна Білорусь» і беларусаў Польшчы, якія набылі падарункі і перадалі іх ва Украіну.

Дзеці Вадзіма Шатрова

11 дзяцей герояў, якія аддалі ва Украіне свае жыцці, атрымалі падарункі на дзень Святога Мікалая, паведаміў «Салідарнасці» кіраўнік фонда «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч.

— 9 з іх — гэта дзеці нацыянальных беларускіх герояў: Паўла Суслава, Змітра Рубашэўскага, Паўла Горбача, Васіля Парфянкова, Вадзіма Шатрова, Аляксандра Стасевіча.

Таксама падарункі атрымалі дачка і сын украінскага героя, які лічыцца зніклым без вестак у Курскай вобласці, іх маці з Беларусі.

Дзякую беларусам з Польшчы, якія самі выбралі, замовілі і перадалі нам падарункі. Па словах бацькоў, яны вельмі спадабаліся дзецям.

А 7 снежня беларускія дзеці разам з дзецьмі з акупаванага Марыупаля ў Львове былі запрошаныя на ялінку, якую зладзіла аб'яднанне грэкаў Прыазоўя «Енозіс» у Львове, распавёў суразмоўца «Салідарнасці».

На свяце была дачка загінулага нацыянальнага беларускага героя Змітра Рубашэўскага

— Вельмі важна ва Украіне, дзе ідзе вайна, часцей дарыць дзецям радасць, — кажа Аляксей Францкевіч.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(3)