Быкоўскі: Беларускай прапагандзе не ўдалося захапіць прастору ў Telegram, але ўплыў тэлебачання застаецца дастаткова вялікім

Медыяэксперт — пра тое, ці можна пераканаць тых, хто верыць тэлевізару.

— Беларуская прапаганда сапраўды зараз вельмі моцна арыентуецца на Крэмль, але яна мяняла сваю арыентацыю шмат разоў, — кажа Паўлюк Быкоўскі ў эфіры «Е*рарадыё». — На пачатку 2020 года яна была пра небяспеку з боку Масквы, і людзі, якія мелі русафільскія погляды ў атачэнні прапагандыстаў, былі ў пэўнай апале або проста пераказвалі тое, што кажуць іншыя, і сваю пазіцыю не выстаўлялі.

Паўлюк Быкоўскі

Калі вектары змяніліся, апынулася, што нібыта «лялькаводы» насамрэч у Празе, Варшаве і г.д. З’явіўся калектыўны Захад, якой канструкцыі раней не было. З’явілася гэта пасля абмену досведам з расійскімі спецыялістамі, якіх запрасіў Лукашэнка. Тады прапаганда стала шмат у чым супадаць з расійскай: у іх з’явілася шмат агульнага, але некаторыя моманты не супадалі.

Быкоўскі заўважае, што ўвосень 2021 года беларуская прапаганда пачала набываць новыя рысы. Тут трэба адзначыць некалькі момантаў.

— У 2014 годзе, калі пачалася вайна Расіі з Украінай, беларуская прапаганда пазбягала нават таго, каб называць, хто страляе. А цяпер пачалі ўжываць, як ў Крамлі: тое, што называецца прафесійнае найменне. Яны пачалі казаць «кіеўская хунта» і г.д., што не супадала з яе ранейшай практыкай. Больш за тое, адначасова яны маглі казаць «кіеўская хунта» і «в Украине», а не «на Украине».

Перад уварваннем Расіі ва Украіну ў лютым 2022 года было бачна, што з аднаго боку ёсць падрыхтоўка, бо накручваліся эмоцыі ў бок Украіны. З другога, казалі, што Захад хлусіць і ніякага ўварвання не будзе. Потым, калі Лукашэнка зразумеў, што хуткай перамогі Расіі няма, беларуская прапаганда пачала адыходзіць і падымаць асобныя праблемы: быў акцэнт на бежанцах, напрыклад. Потым і гэта адышло, і акцэнт рабіўся на тое, што Беларусь не ўдзельнічае ў вайне, але падтрымлівае Расію.

Па словах медыяэксперта, беларускай прапагандзе не ўдалося захапіць прастору ў Telegram.

— Яны там прысутнічаюць, добра спасылаюцца адзін на аднаго, але гэта не алгарытмізаваная стужка, як, напрыклад, у Facebook альбо Twitter. Таму тое, што ёсць шмат спасылак, не павялічвае прагляды. У прынцыпе, у іх ёсць пэўны трафік, але ён значна саступае іншым праектам.

Калі казаць пра тэлебачанне, то ў аўдыторыі, якая жыве ў Беларусі і прывыкла карыстацца кабельным тэлебачаннем, проста няма выбару: яны альбо глядзяць беларускія дзяржаўныя медыя, або гібрыдныя каналы. Усё астатняе адтуль выпала і там няма нават «Euronews». Таму ўплыў гэтай часткі медыя дастаткова вялікі.

Зрэшты ў Беларусі вельмі распаўсюджаны інтэрнэт, ён адносна танны, якасны, даступны ў вёсках. Таму ёсць пэўная канкурэнцыя. Можна сказаць, што для людзей сталага ўзросту з нізкім даходам, якія не жывуць у буйных гарадах, тэлебачанне больш важна, а маладыя людзі — шмат хто з іх кажа, што ніколі не глядзеў тэлебачанне.

Як размаўляць з тымі, хто верыць беларускай прапагандзе? Паўлюк Быкоўскі лічыць, што агульнага рэцэпту на гэты конт няма.

— Гэта могуць быць вашыя блізкія сваякі, з якімі вы не хочаце сапсаваць адносіны. Вы можаце проста сказаць: «Давай не будзем гаварыць на гэтую тэму і не псаваць адносіны». Гэта не значыць, што вы вырашылі праблему, але не сапсавалі адносіны.

Прапаганда найперш дзейнічае праз эмоцыі. Абвергнуць яе з дапамогай фактаў, калі чалавек успрымае нешта эмацыйна, не заўсёды магчыма. Ёсць людзі, якія гатовы змяніць сваё стаўленне, але, хутчэй за ўсё, яны гэта робяць не таму, што пачулі менавіта факты, а таму, што добра да вас ставяцца, нарэшце пачулі іншую інтэрпрэтацыю, якая падалася ім больш праўдападобнай, але гэта цэлы комплекс фактараў.

Здаецца, трэба размаўляць не з тымі, хто апантана перакананы ў нечым, бо яны, хутчэй за ўсё, застануцца пры сваёй пазіцыі — больш за тое, яны гатовыя ўспрымаць толькі тыя факты, якія падмацоўваюць карціну свету, якая ў іх ёсць.

А з тымі, хто не вызначыўся, хто гатовы выслухаць розныя бакі. Насамрэч, такіх людзей большасць, бо калі мы сустракаемся сваім колам, то ведаем хто і за што, а калі браць шырокае кола, то сацыялагічныя пытанні паказваюць, што яно мае розныя меркаванні і, хутчэй за ўсё, не вызначанае па асноўных пытаннях.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.7(12)

Читайте еще

Конвейер репрессий. «Преподавательская деятельность не может быть основанием для уголовных обвинений»: суд над Валерией Костюговой и Татьяной Кузиной

Конвейер репрессий. На волю вышел бард Андрей Мельников. Облава в Лепеле — силовики наведались домой как минимум к шести гражданам

Конвейер репрессий. Что известно о «фанипольском деле» за события 2020 года. За участие в протестах минчанину дали два года колонии (дополняется)

В России молоко начинают продавать в килограммах и вынудили сменить дизайн белорусской сгущенки

Конвейер репрессий. В Гомеле задержаны вокалист группы «Бан Жвірба» и его супруга. Массовые задержания в Фаниполе. В Барановичах за членом ОГП приехали 10 силовиков с оружием

Конвейер репрессий. В Орше задержана зоозащитница Елена Мирошниченко. В «террористический список» добавили еще восьмерых белорусов. Адвоката Виталия Брагинца приговорили к 8 годам колонии усиленного режима