Казаць, што беларусы, якія прыехалі сюды, робяць нешта дрэннае, у мяне асабіста язык не павернецца. Тым больш што яны сапраўды робяць свой унёсак у нашу эканоміку і з’яўляюцца ўдзельнікамі рынку працы.
Палуцкас: «Штучныя абмежаванні для беларусаў нелагічныя. Беларусы дапамагаюць эканоміцы Літвы»
Імаверны прэм'ер Літвы — пра тое, чаму не варта ўзмацняць правілы знаходжаньня і натуралізацыі для выхадцаў зь Беларусі.
— Я нагадаю, што беларусаў мы як дзяржава запрасілі самі, — адзначыў кандыдат на пасаду кіраўніка ўраду Літвы ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Гінтаўтас Палуцкас у інтэрв’ю «Настоящему времени» (яго словы прыводзіць Радыё Свабода). — Запрасілі, імкнучыся стварыць для іх дэмакратычныя і бяспечныя ўмовы для жыцця, працы і адкрыцця бізнесу, пасля таго, як спадар Лукашэнка чарговы раз — у двукоссі — «перамог» на выбарах у Беларусі.
Паводле Палуцкаса, ніхто з беларусаў не стаіць на біржы працы з працягнутай рукой, просячы сацыяльнай дапамогі. Беларусы, на яго думку, дапамагаюць эканоміцы Літвы расці.
— Што да розных выклікаў у галіне бяспекі, без сумневу, мы разумеем, што розныя выведныя службы дзейнічаюць — тыя ці іншыя працэсы адбываюцца па ўсім свеце, у тым ліку і ў Літве. Нам трэба аналізаваць, ацэньваць і назіраць за пэўнымі рэчамі, якія знаходзяцца ў плашчыні нацыянальнай бяспекі. Аднак штучныя абмежаванні, накшталт забаронаў вяртацца на радзіму ці бачыцца са сваякамі, няўстойлівыя і неаягічныя, — заявіў Палуцкас.
Ён дадаў, што супрацоўнікі беларускай выведкі, якія жадаюць уплываць на дыяспару і тых беларусаў, якія пераехалі ў Літву, могуць рабіць гэта і проста ў Літве, а не толькі на тэрыторыі Беларусі.
— Задача літоўскага Дэпартаменту дзяржбяспекі палягае ў тым, каб гэтага не было. А штучныя абмежаваньні не працуюць. Мы бачым прыклад Польшчы, дзе падобных абмежаванняў няма, і, зыходзячы з гэтага, мяркуем, што такую палітыку маглі б праводзіць і ў Літве, — заявіў Гінтаўтас Палуцкас.
Читайте еще
Избранное