Неглюбскія рушнікі – у Спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Вось яны ўжывую
Самабытная традыцыя, вядомая з ХVII стагоддзя.
На гэтым тыдні неглюбскія рушнікі ўключылі ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. «Салідарнасць» ў гэтым годзе была на выставе ў Мінску, дзе наша нацыянальная спадчына паказвалася ўжывую.
Гэта фота неглюбскіх рушнікоў з калекцыі Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый. Яны экспанаваліся ў Мінску на выставе сучаснага мастацтва.
Самабытная традыцыя, вядомая з ХVII стагоддзя, уяўляе сабой унікальнае мастацтва ткацтва і вышыўкі, распаўсюджанае на Гомельшчыне. Ткачыхі з вёскі Неглюбкі працуюць гэтак жа, як іх продкі сотні гадоў таму: ствараюць рушнікі, адзенне і дэкаратыўныя рэчы, захоўваючы старажытныя тэхнікі і сімвалы.
Дарэчы, неглюбскія рушнікі традыцыйна былі чырвона-белыя, толькі ў мінулым стагоддзі майстрыхі сталі дадаваць у свае вырабы іншыя колеры.
Традыцыю па-ранейшаму перадаюць з пакалення ў пакаленне.
Читайте еще
Избранное