Навумчык: «Амэрыка ня мела б свайго неафіцыйнага гімну God Bless America, калі б яго аўтар ня здолеў эміграваць у ЗША з Магілёўшчыны»

Публіцыст — пра спыненьне выдачы амерыканскіх міграцыйных віз прадстаўнікам некаторых краін.

— Трамп спыніў іміграцыйныя праграмы для грамадзянаў у тым ліку і Беларусі, — піша Сяргей Навумчык. — Да прыкладу, працэдуру ўзьяднаеьня сем’яў. Гэта цалкам легальныя віды эміграцыі, якія на ўсіх этапах кантралююцца дзяржорганамі ЗША і цалкам аплочваюцца самімі заяўнікамі.

Прычым у абсалютнай большасьці выпадкаў дзяржава не нясе выдаткаў на ўтрыманьне ўжо «новых амэрыканцаў» пасьля іх прыбыцьця (скажам, калі такі чалавек трапляе ў шпіталь і ня мае страхоўкі, паслугі медыкаў аплочвае той, хто яго запрасіў у ЗША).

Сяргей Навумчык

Адзін са складнікаў магутнасьці Амэрыкі — тое, што гэта краіна эмігрантаў, яна не хварэла на ізаляцыянізм. Паглядзіце на сьпісы амэрыканскіх нобэліянтаў у фізыцы, хіміі, мэдыцыне, эканоміцы: добрая частка ляўрэатаў — эмігранты ў трэцім-другім, а часам і ў першым пакаленьні.

…Ня ведаю, ці пачала б Расея вайну супраць Украіны, калі б у той час прэзыдэнтам быў Трамп, на чым ён настойвае. Але ведаю дакладна, што калі б у канцы XIX стагодзьдзя Трамп быў у Белым доме, — Амэрыка ня мела б свайго т.зв. неафіцыйнага гімну God Bless America, бо аўтар яго, Ірвінг Бэрлін з Магілёўшчыны, ня здолеў бы эміграваць у ЗША.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(129)