Конвейер репрессий. В Речице за «экстремизм» судят еще одну учительницу. Сайт, где беларусы создают петиции, теперь тоже «Э»
Хроника политических репрессий 9 января.
Сотрудника делегации ЕС в Беларуси приговорили к 4 годам тюрьмы
Местный сотрудник делегации ЕС в Беларуси Николай Хило был приговорен к 4 годам тюрьмы в конце прошлого года, сообщает Reformby.org со ссылкой на POLITICO.
Николай Хило был задержан 24 апреля 2024 года. Вначале о том, что он является местным сотрудником делегации ЕС в Беларуси, официально не сообщалось. Он более известен как проповедник евангелистской церкви «Благовестие».
После того, как на 23 декабря 2024 года в Минском городском суде было назначено рассмотрение его дела, EEAS публично обозначила свою позицию.
«Мы продолжаем призывать к немедленному и безусловному освобождению Николая Хило», — заявила после вынесения приговора Анитта Хиппер, представитель ЕС по иностранным делам и политике безопасности.
По словам официального представителя ЕС, пожелавшего остаться анонимным, Хило был задержан сотрудниками беларусского КГБ у здания делегации ЕС, уточняет издание POLITICO.
Напомним, его обвиняли по двум уголовным статьям — 130 ч. 1 (разжигание вражды) и 361 ч. 3 (призывы к санкциям).
У Рэчыцы за «экстремізм» судзяць яшчэ адну настаўніцу
13 студзеня ў судзе Рэчыцкага раёна намечаны разгляд адміністрацыйнай справы датычна мясцовай настаўніцы Вікторыі Касцюхінай, паведамляе Гомельская вясна.
Яе вінавацяць у распаўсюдзе «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыі. Справу будзе разглядаць суддзя Вольга Фядосава.
У Telegram-канале, звязаным з рэчыцкімі сілавікамі, сцвярджаецца, што Вікторыя Касцюхіна крытыкавала ўлады ў чаце на 11 удзельнікаў. Настаўніцы закідаюць і тое, што ў 2020-м яна галасавала за Святлану Ціханоўскую.
Пры гэтым прапагандысты паведамляюць, што нібыта суд над Касцюхінай ужо адбыўся і ёй прысудзілі штраф. Акрамя таго, настаўніцу нібыта прымусова звольнілі з працы ў раённай гімназіі.
Праваабаронцы паведамляюць, што крамя працы настаўніцай хіміі, Вікторыя Касцюхіна ўваходзіла ў склад праўладнага прафсаюзнага камітэта адукацыйнай установы і была там чальцом камісіі па выкананні працоўнага заканадаўства.
Таксама яна ўваходзіла ў склад раённага інжынерна-тэхнічнага цэнтра, створаным у 2023-м пры гімназіі для фарміравання ў вучняў прыродазнаўча-матэматычнага ды інжынерна-тэхнічнага мыслення, а таксама ўцягвання іх у тэхнічную творчасць.
Аб працоўных дасягненнях Вікторыі Касцюхінай шматкроць пісала мясцовая дзяржаўная раённая газета. У публікацыях гаварылася, што настаўніца дапамагала вучням рыхтавацца да розных алімпіяд і конкурсаў у хіміі, і яны там атрымлівалі прызавыя месцы.
Апошняя публікацыя, дзе ўзгадваецца імя Вікторыі Касцюхінай, як настаўніцы, чые вучні сталі найлепшымі знаўцамі хіміі ў Рэчыцкім раёне, выйшла літаральна сёлета 1 студзеня.
Гэта ўжо чацвёрты выпадак палітычнага пераследу настаўнікаў у Рэчыцы за апошнія месяцы, які стаў вядомы праваабаронцам. У верасні мінулага года паводле такіх самых падставаў рэпрэсавалі адну з найлепшых у раёне настаўніц біялогіі і хіміі з сярэдняй школы № 7 Дзіяну Нараеўскую.
У кастрычніку рэпрэсавалі настаўніцу англійскай мовы сярэдняй школы № 4 Вольгу Герус. А 8 студзеня, таксама паводле артыкула 19.11, рэпрэсавалі настаўніцу гісторыі Святлану Сашэнка. Акрамя настаўнікаў, пад рэпрэсіі патрапляюць і лепшыя лекары Рэчыцы, якім дзякавалі многія жыхары горада і раёна.
Сайт, где беларусы могли создать петиции, теперь тоже «Э»
В Минске суд внес сайт Petitions.by и его соцсети в список «экстремистских материалов».
Эта известная многим беларусам платформа, слоганом которой является «Удобный город», была создана для подачи коллективных обращений к органам власти. Как отмечают правозащитники, недавно силовики угрожали «принять меры» по отношению к тем, кто имеет отношение к работе ресурса, который заблокирован в Беларуси с 2021-го.
Ранее, благодаря этому порталу, неравнодушные беларусы могли достучаться до чиновников. В том числе, чтобы решить свои локальные проблемы на местном уровне: ремонт дорог, мостов, школ.
Читайте еще
Избранное