Конвейер репрессий. Правозащитница Марфа Рабкова уже 1500 дней в неволе. В Гродно судили владельца сайта s13.ru

Хроника политического преследования 26 октября.

 Праваабаронца Марфа Рабкова ўжо 1500 дзён за кратамі

Праваабаронцы заклікалі падтрымаць сваю калегу Марфу Рабкову, асуджаную на 15 год няволі.  

Каардынатарка валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней яе абвінавацілі паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гг.

Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Ужо больш як паўтара года праваабаронца ўтрымліваецца ў калоніі.

Падтрымаць Марфу: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова

У Гродна судзілі уладальніка сайта s13.ru

Сяргей Чабоцька, фота: facebook.com

Працэс за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў над уладальнікам сайта s13.ru Сяргеем Чабоцькам прайшоў 25 кастрычніка. Ён з’явіўся ў раскладзе судовых пасяджэнняў, адзначае hrodna.life.

Справу па арт 19.11 ч. 2 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» разгледзела 25 кастрычніка ў судзе Ленінскага раёна горада Ганна Леусік.

Вынік суда пакуль невядомы. Сяргея маглі судзіць і як прыватную асобу, так і як ІП — уладальніка сайта.

Матэрыялы інтэрнэт-рэсурсу s13 прызналі экстрэмісцкімі па заяве пракурора горада Гродна. Пра гэта паведамілі ў праўладных медыя.