Общество

Саша Кропка

Фотафакт. У Менску зноў адкрываюцца крамы «Радзівілаўскі», толькі цяпер – «Радзивилловский»

Новая шыльда – на рускай мове.

Прыватная сетка крам «Радзівілаўскі» фармату «каля дома» працавала ў Беларусі з 2003 года. У асартыменце было шмат імпартных тавараў. Але ў 2021 годзе крамы сталі зачыняцца, як аказалася, з-за назапашаных даўгоў.

Да моманту закрыцця сетка налічвала 29 магазінаў і аб'екты грамадскага харчавання. Частку магазінаў сеткі выкупіла дзяржаўнае прадпрыемства «Мінскі холадакамбінат № 2».

Зараз прадпрыемства вырашыла адкрыць некалькі крамаў пад новым брэндам «Радзивилловский». Новая шыльда сіняга колеру на рускай мове.